Томас Ман

Смерць у Венецыі


Скачать книгу

ён не бачыў ні святла, ні ценю, перад ім усё ляжала ў мяккім паўзмроку, пакуль там, на заднім плане, амаль незаўважна, усё не растварылася ў змроку, а ён са спакойнай і пераможнай усмешкай глядзеў на будучыя гады, якія яшчэ павінны прыйсці… Як даўно ўсё гэта было?

      І тады прыйшла гэтая жанчына, яна абавязкова мусіла была прыйсці, гэта быў яго лёс, яна сама была яго лёсам, толькі яна! Ці не было ў яго гэтага пачуцця ад першага моманту? Яна тады прыйшла, і ці не спрабаваў ён абараніць свой спакой… У яе ўсё ягонае павінна было выклікаць абурэнне, тое, што ён з юнацтва прыгнятаў у сабе, адчуваючы, што гэта азначала для яго пакуты і кананне; гэта захапіла яго жудаснай, непераадольнай сілай і несла яму пагібель!

      Гэта знішчала яго, ён адчуваў. Але навошта яшчэ змагацца і пакутаваць? Няхай ідзе ўсё так як ідзе! А яму трэба рухацца сваім шляхам і заплюшчыць вочы перад раскрытай безданню там на заднім плане, падпарадкоўваючыся лёсу, падпарадкоўваючыся звышмоцнай, здзекліва салодкай сіле, з-пад улады якой вырвацца немагчыма.

      Вада зіхацела, язмін утвараў востры, задушлівы пах, птушкі шчабяталі вакол у галінах дрэў, паміж якімі свяцілася цяжкое, аксамітна-сіняе неба. А маленькі гарбаты пан Фрыдэман яшчэ доўга сядзеў на лаўцы. Ён сядзеў, нахіліўшыся наперад, падпёршы лоб абедзвюма рукамі.

      XIV

      Усе пагаджаліся, што ў Рынлінгенаў забава атрымалася выдатная. Каля трыццаці чалавек месціліся за даўгім, з густам упрыгожаным сталом, які цягнуўся цераз прасторную сталовую; адзін хатні служка і два часовыя ўжо бегалі з марозівам; усюды чулася пазвоньванне шклянога посуду, пастукванне сталовых прыбораў і адчуваўся цёплы водар страў ды парфумы. Тут сабраліся паважныя буйныя гандляры са сваімі лепшымі паловамі і дочкамі; акрамя таго, амаль усе афіцэры гарнізона, стары лекар, якога ўсе любілі, некалькі юрыстаў і ўсе тыя, хто далучае сябе да першых колаў. Тут прысутнічаў і адзін студэнт-матэматык, пляменнік падпалкоўніка, які прыехаў наведаць сваякоў; ён вёў глыбакадумныя размовы з паненкай Хагенштром, якая сядзела насупраць пана Фрыдэмана.

      А ён сядзеў на цудоўнай аксамітнай падушцы пры другім канцы стала побач з непрыгожай жонкай дырэктара гімназіі, недалёка ад фрау Рынлінген, якую да стала праводзіў консул Штэфэнс. Проста дзіўна, якія змены адбыліся за гэтыя восем дзён у маленькім пане Фрыдэмане. Магчыма, прычына была часткова ў белым святле газавых лямп, якім была асветлена зала – і праз гэта яго твар здаваўся такім жахліва бледным; яго шчокі былі ўпалымі, пачырванелыя вочы, з цёмнымі ценямі вакол іх, выяўлялі невыказна журботнае адценне, і было такое ўражанне, што яго цела яшчэ больш скалечана, чым звычайна… Ён піў шмат віна і прамаўляў час ад часу некалькі слоў да сваёй суседкі.

      Фрау фон Рынлінген яшчэ не перакінулася за сталом ніводным словам з панам Фрыдэманам, цяпер яна крыху нахілілася і крыкнула яму:

      «Я дарэмна чакала Вас у гэтыя дні, Вас і Вашу скрыпку».

      Ён, перш чым адказаць, на момант зірнуў на яе зусім адсутным позіркам. На ёй быў светлы лёгкі ўбор, які адкрываў яе