Яўген Аснарэўскі

Трыкутнiк караля


Скачать книгу

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Эўрыка! – трыумфаваў гісторык.

      – Вось гэта і ёсць імёны складзеныя рыцарам у трыкутнік, – дадаў Мечыслаў, трохі супакоіўшыся.

      – Ты маеш рацыю, я ўпэўненая! – радасна сказала Віка.

      – Так, гэта ўжо нешта, пачатак пакладзены, – усміхаючыся, прагаварыў Уладзімір.

      У гэты момант Мечык зірнуў на невыразнага чалавека з куфлем віна. Той працягваў сядзець і піць, але ўжо, здавалася, не звяртаў на кампанію ніякай увагі.

      – А давайце з'ездзім у гэтыя сядзібы і паглядзім, – прапанаваў Мечыслаў.

      Маладыя людзі расплаціліся і адправіліся ў сядзібу Станіславова.

      Невялікі палац з манаграмай караля, старыя дрэвы, рэшткі брамы і два флігелі. Перад галоўным фасадам вытанчанай рэзідэнцыі, у вестыбюлі якой сябры агледзелі дзве шыкоўныя старадаўнія печы ў стылі неаготыкі, размясціўся нейкі помнік.

      Далей яны наведалі Панямунь. У гэтай сядзібе гісторыкі бачылі знявечаную прыбудовамі неагатычную капліцу, невялікi будынак, які паходзіць на дом Міцкевіча ў Наваградку, і сам палац караля, ад якога засталося няшмат. Сябры таксама з задавальненнем спусцілiся ў велізарны яр, які раскінуўся побач з былой рэзідэнцыяй.

      Напрыканцы падарожжа яны адправіліся за Нёман, у сядзібу Аўгустова. Каралеўскі палац у ёй не захаваўся, але на месцы была капліца пабудаваная арыстакратамі, якiя валодалі сядзібай пасля караля. Гэтая невялікая капліца з купалам, уяўляла з сябе рэдкі тып пабудовы – схаваная ратонда. Яна была прамавугольнай звонку, а яе заля – круглай.

      Затым маладыя людзі зазбіралася дадому. Уладзімір павінен быў жыць у Мечыслава. А Віка адправілася ў дом, дзе жыла падчас рэдкіх прыездаў з вучобы, калі яна пакідала Вільню, ды вярталася да роднай Гародні.

      Халодны вечар надыходзіў у горад, і запаленыя агеньчыкі быццам бы праціналі кожнага, хто праходзіў міма іх, наскрозь. Густое, сырое паветра поўзала пад адзеннем, напаўняючы сабой лёгкія людзей, якія спяшалiся дадому з працы. Туман згусцеў і гуляў са святлом, малюючы тысячы светлавых снапоў, што ахіналi вуліцы як павуцінне гіганцкага павука, які стаіўся недзе на дахах гмахаў, поўных людскіх постацяў, мільгаючых у яркіх, святлявых вокнах.

      Пару разоў, сярод туману, дзяўчыне здавалася, што за ёю ідзе нейкі чалавек і чамусцi ўспамінаўся прафесар Лiтвакас. Нарэшце, павольныя крокі Вiкi пачуў яе родны дом – вялікi чырвоная гмах у элітным раёне.

      Віка была з добрай і нябеднай сям'і, не пазбаўленай цягі да прыгожага. Бацька яе быў мастаком і, мабыць, таму сама Віка выдатна малявала. З дзяцінства дзяўчынка цягнулася да ўсяго прыгожага і была напорыстая ў вучобе.

      Зайшоўшы дадому і распрануўшыся, дзяўчына адправілася ў душ. Праз паўгадзіны, ахінуўшы сваю вытанчаную фігурку ў белы пухнаты халат, яна зайшла ў спальню, дзе стаяў яе вялікi зручны ложак. Побач ляжала кніга Эдгара По, раскрытая на вершы «Сон у сне». Вiка бачыла, што ўсё вакол як быццам расплывалася.

      Звычайна, да яе не прыходзілі