Генадзь Аўласенка

Дзікія кошкі Барсума


Скачать книгу

Холін нават не паварушыўся.

      – Гэта «дзікая кошка», Скін! – Зноў ён назваў Скрайфа Скінам, гэта хоць штосьці ды значыла. – Ты што, не разумееш, што гэта «дзікая кошка»?! І калі яна ўспомніла хоць невялікую частку свайго былога «я»…

      – Тры рамонтнікі плюс муж… – пачаў было Скрайф, але Холін толькі адмоўна трасянуў галавой.

      – Рамонтнікі не справяцца з ёй, Скін!

      Злосць прайшла. Скрайфу раптам стала смешна.

      – Там – Алаф Свенсан, былы космадэсантнік! – сказаў ён. – Там – Карантышка Джон, урэшце рэшт! Ты ніколі не бачыў, як ён завязвае вузлы на сталёвай арматуры? А як ён робіць ланцужкі з цвікоў на хуткасць? Не бачыў?

      – Бачыў! – адазваўся Холін. – Але я бачыў і другое! – у голасе Холіна зноў загучала трывога і яна, трывога гэтая, міжволі перадалася і Скрайфу. – Я бачыў «дзікую кошку» ў справе! Хочаш паслухаць?

      Больш за ўсё Скрайфу хацелася выпіць. Але, разумеючы, што ад Холіна так проста не адвязацца, ён нейк неакрэслена кіўнуў галавой. Няхай расказвае і вымятаецца, колькі ўжо можна!

      – Гэта было некалькі гадоў таму, – пачаў Холін. – Я вяртаўся тады… а ў рэшце рэшт, якая розніца, адкуль я вяртаўся тады і куды накіроўваўся! На адной з планет у мяне была перасадка. Лайнер спазняўся, часу ў мяне было зашмат, і я зайшоў у бар мясцовага космапорта перакусіць… ну і перакуліць пару кілішкаў. Вось там я яе і ўбачыў…

      Холін змоўк і нейкі час проста сядзеў моўчкі. Нарэшце Скрайф не вытрымаў.

      – І ты што, адразу зразумеў, што перад табой «дзікая кошка»? – з сарказмам спытаў ён. – А можа, вы пазнаёміліся, і яна сама паведаміла табе аб гэтым?

      – Нічога я не зразумеў! – Холін ці то не заўважыў сарказму, ці то проста не звярнуў на яго аніякай увагі. – Я, наогул, не заўважаў яе спачатку… у бары было даволі шмат народу… тым больш, што яна сядзела адна, збоку, каля самай сцяны. І ў гэты час у бар увалілася нейкая кампанія падвыпітых грамілаў…

      – Космадэсантнікі? – спытаў Скрайф.

      Холін паціснуў плячамі.

      – Магчыма! Але, хутчэй за ўсё, гэта былі піраты…

      – Піраты? – здзівіўся Скрайф. – Але ж піраты… яны па-за законам! Усюды… у любой часткі Федэрацыі!

      – Толькі не там, дзе гаспадарыць ФІРМА! – Холін крыва ўсміхнуўся. – На гэтых планетах піраты адчуваюць сябе ў поўнай бяспецы. У адрозненні ад мясцовых жыхароў, якія, на сваё няшчасце, з імі там вымушаны кантактаваць…

      Ён змоўк. Скрайф таксама маўчаў, паглажваючы пад сталом левай рукой халоднае шкло бутэлькі. Ну, давай жа… расказвай хутчэй і вымятайся!

      – І што было потым? – спытаў ён, калі агульнае маўчанне зноў пачало пагрозліва зацягвацца.

      – Потым? – Холін усміхнуўся. – Потым было, як звычайна. Іх было чалавек шэсць, і яны адразу ж пачалі дэбашырыць. Зневажалі мужчын… заляцаліся да жанчыны… калі хто з мужчын ўзаступаўся за іх – адразу ж атрымліваў па фізіяноміі…

      – Уяўляю! – Скін са шкадаваннем паклаў левую руку на стол. – Табе таксама перапала?

      – Ды не! – Холін, чамусьці, па-ранейшаму поўнасцю