Генадзь Аўласенка

Дзікія кошкі Барсума


Скачать книгу

не разумею!

      Падсвядома, Свенсан уяўляў сабе гэтую жанчыну зусім інакш: збітай, скрываўленай, няшчаснай. Яна не павінна была разгульваць зараз па дому… зараз яна павінна была, забіўшыся ў які-небудзь цёмны завулак вялікага гэтага будынку, ціхенька там затаіцца, дрыжучы ад страху і асуджана чакаючы такога непазбежнага пакаранне. А пакаранне за забойства мужа магло быць толькі адно – уранавыя руднікі! Гэта было тое ж самае смяротнае пакаранне, толькі расцягнутае ў часе на некалькі доўгіх і пакутлівых месяцаў, а, магчыма, і гадоў…

      Жанчына каля дзвярэй не выглядала ні няшчаснай, ні, тым больш, спалоханай. Спакойна і з нейкай незразумелай іроніяй разглядвала яна аслупянеўшых ад некананага яе з’яўлення мужчын, разглядвала доўга і ўважліва, павольна пераводзячы позірк з аднаго на другога. Потым вусны яе раптам скрывіла нядобрая нейкая ўсмешка, і яна, усмешка гэтая, адразу ж вывела рамонтнікаў з аслупянелага стану.

      – Ты, сучка! – Лэслі хутка апусціў на падлогу апаратуру, зрабіў крок наперад, сціскаючы кулакі. – Ты разумееш, што нарабіла?! Як ты пасмела ўзняць руку на свайго мужа! І хопіць ужо ўсміхацца! Зараз я сцяру гэтую нахабную ўсмешку з тваіх вуснаў, дрэнь!

      Ён сунуўся, было, да жанчыны, але Свенсан паспеў перахапіць аператара, адным штуршком адкінуць яго назад.

      – Астынь, Лэслі! – Свенсан усё глядзеў і глядзеў на дзіўную гэтую жанчыну, глядзеў і ўсё ніяк не мог адвесці погляд. – Не трэба самасуду! Мы даставім яе на станцыю, а там… там няхай вырашае начальства!

      – Начальства?! – Лэслі пагардліва сплюнуў. – Што яно разумее, гэтае тваё начальства?! Што трэба яму, акрамя прыбытку! Яны сатруць з яе памяці ўсе гэтыя падзеі і зноў выставяць на продаж у якім-небудзь іншым месцы! І новы небарака, які набудзе гэтую поскудзь, не западозрыць нават, якая небяспека яго чакае! Ты гэтага хочаш, брыгадзір?!

      – Ты ж ведаеш, што гэтага не будзе! – змрочна буркнуў Свенсан, усё яшчэ не ў сілах адвесці погляд ад жанчыны. – Ты сам ведаеш, што яе чакае далей!

      – Нічога я не ведаю! – закрычаў Лэслі злосна. – Я нават не ведаю, існуюць у сапраўднасці гэтыя самыя руднікі, ці гэта проста адна з чарговых баек, якімі нас частуюць зверху! А можа яно ўжо забівала кагосьці раней? – прагаварыў ён раптам зусім іншым тонам, такім, ад якога ў Свенсана нават мурашкі па скуры пабеглі. – Яна забіла – ёй сцерлі гэта… і вось яна зноўку ўзялася за сваё!

      Ён змоўк і нейкі час усе маўчалі.

      – А ведаеш брыгадзір, у гэтым штосьці ёсць! – прагаварыў Карантышка, таксама апускаючы на падлогу абсталяванне. – Не тое, каб я ў гэта канчаткова паверыў, але… – ён змоўк, заўзята пачухаў патыліцу левай рукой, – у ягоных разважаннях штосьці такое ёсць…

      – Вось я і кажу… – узрадавана пачаў Лэслі, але Свенсан жэстам перапыніў яго.

      – Што ты прапануеш? – спытаў ён, адводзячы, нарэшце, погляд ад жанчыны і паварочваючыся да аператара. – Забіць яе?

      – Ды нічога я не прапаную! – крыху сумеўшыся, буркнуў Лэслі. – Я проста не хачу, каб яна забіла яшчэ кагосьці ў будучым, каб яна забівала зноў і зноў! І чаму яна ўвесь час