пачуццяў.
– Ты – «дзікая кошка»? – спытаў Свенсан, нарэшце ўсё зразумеўшы. – Дакладней, ты – былая «дзікая кошка»?
Жанчына раптам адмоўна тарганула галавой.
– Я не былая! – працадзіла яна праз зубы. – Былых «дзікіх кошак» не бывае! Я прайшла абрад ачышчэння, і зараз я зноў «дзікая кошка»! Сапраўдная!
– Абрад ачышчэння? – Свенсан раптам усё зразумеў. – Дык вось чаму ты… – ён запнуўся на слове, – вось чаму мы знайшлі твайго мужа ў такім стане?
– Табе яго шкада? – спыталася раптам жанчына і, не паспеў яшчэ Свенсан хоць штосьці сказаць, дадала: – Ты былы космадэсантнік, хіба не так?
– Былы! – Свенсан горка ўсміхнуўся. – Што ж, у адрозненні ад цябе, я і сапраўды былы…
– Я памятаю цябе! – прагаварыла жанчына павольна, нібыта і сапраўды штосьці ўспамінаючы. – Гэта было тры гады таму, і мы ўдзельнічалі з табой у адной і той жа аперацыі…
– Тры гады таму?!
Свенсан раптам успомніў гэтую самую аперацыю. Успомніў ён і жанчыну… праўда, ні тады, ні потым нават, ён так і не даведаўся, кім жа яна была на самой справе…
А вось зараз даведаўся!
Жанчына раптам весела рассмяялася, і Свенсан, уздрыгнуўшы, з недаўменнем на яе паглядзеў. Аказваецца. яна ўмее смяяцца… вось бы ніколі не падумаў!
– Я проста ўспомніла, як клапатліва ты адносіўся да мяне ў час той аперацыі, як аберагаў ад розных небяспек, сапраўдных і ўяўных. Цікава, кім ты мяне лічыў тады?
Не адказваючы, Свенсан проста глядзеў на яе. Божа, як ён шукаў яе потым, пасля таго, як усё было скончана… як спрабаваў хоць штосьці даведацца, выкарыстоўваючы дзеля гэтага ўсе магчымыя крыніцы, як афіцыйныя, так і неафіцыйныя. Але ўсё аказалася дарэмна… адзінае, што высветліў тады Свенсан: жанчыны гэтай, наогул, не існавала ў прыродзе, і ў аперацыі той яна проста не магла ўдзельнічаць ні ў якасці каго, у выніку свайго жыццёвага неіснавання…
– Ты знікла так нечакана… – прагаварыў ён нарэшце. – Куды ты знікла?
Жанчына ледзь прыкметна ўсміхнулася.
– Я не знікла! – сказала яна. – Я проста адправілася выконваць сваё асноўнае заданне. Няўжо ты не зразумеў тады, што ўсе вашыя дзеянні патрэбны былі толькі дзеля ўвядзення ў зман праціўніка? Ты што, так і не зразумеў усяго гэтага?
Свенсан толькі паціснуў плячамі. Штосьці такое ён падазраваў ужо тады, падазраваў, але так і не рашыўся спытаць потым аб гэтым хоць у каго-небудзь з кіраўніцтва. У той аперацыі загінула амаль палова ягонай каманды… ды і сам ён быў тады сур’ёзна паранены… крыўдна ведаць, што ўсе яны аказаліся простымі пешкамі ў чужой і незразумелай гульні…
– Я шукаў цябе! – сказаў нечакана нават для сябе самога Свенсан. – Доўга шукаў…
Тонкія бровы жанчыны здзіўлена прыўзняліся.
– Шукаў? – недаўменна перапытала яна. – Навошта?
Адказаць на няпростае гэтае пытанне Свенсан так і не паспеў. Гучна застагнаў Леслі і гэта ў момант вярнула Свенсана да рэчаіснасці. Ён паглядзеў на