Мікола Калядны

Каханне (зборнік)


Скачать книгу

канкрэтным асяроддзі. Тады выглядаюць як мітуслівае іскрыстае воблака. У асобных варунках і адна часцінка бачная як імгненны бліск. Але гэта – найрэдкая з'ява і дасяжная нямногім, дый то пасля адпаведнай падрыхтоўкі.

      – Яны свядомыя?

      – Безумоўна.

      – І свабодныя?

      – Так.

      – А як яны злучаюцца, паводле дамоўленасці альбо кахання? – скептычна хіхікнуў вёрткі дзяцюк, і шкаляры зарагаталі.

      – Воляю творцы, – сур'ёзна адказаў настаўнік.

      – А хто творыць?

      – БОГ і мы.

      – Што менавіта?

      – Творчасць не мае межаў.

      Ажыўленне імгненна казытнула юнакоў – і яны задаволена закруціліся. Некаторыя тэатральна і з гумарам дэманстравалі, як іх быццам ахапіла празмерная пыхлівасць ад глыбокага ўсведамлення сваёй значнасці.

      – І як гэта рабіць?

      – Якія няўрымслівыя! – з напускной перасцярогаю прамовіў Альгерд. – Аб чым мы толькі што гаварылі?

      – Аб рэакцыі на знадворныя раздражняльнікі.

      – Працягнем размову. І на каго вы зараз больш падобныя?

      – На жывёлаў і птушак.

      – А хіба можа быць інакш: мы і ёсць жывёлы, – упэўнена, без сумневу вызначыў месца чалавека цяглісты хлапчына.

      – А вось і не, – вярнуўся да ранейшай гульні Альгерд.

      Здзіўленне ізноў скаланула паветра.

      – Біялагічна мы сапраўды як жывёлы, але духоўна бліжэй да больш вечных стварэнняў – камянёў. Яны складаюцца з мноства хімічных элементаў і з'яўляюцца тыповымі прадстаўнікамі вялізнейшай, незлічонай арміі будаўнікоў Космасу. Усё знікае пад БОСКАЙ Далонню, камяні – у апошнюю чаргу. Нават вада і паветра саступаюць ім месца, аддаючы сваю энергетычную моц на захаванне. Рашуча і смела імчаць яны па неабсяжнаму Сусвету, падуладныя толькі БОГУ і сабе. Спадзеючыся на творчае ўзбагачэнне, іх штурмуюць усемагчымыя касмічныя сілы – адны з дабром, іншыя са злом. І яны ўспрымаюць гэтае ўздзеянне, палымнеюць і калеюць, безліч разоў пераўтвараюцца, аддаюць, нічога не шкадуючы, але захоўваюць сваю галоўную сутнасць і прытрымліваюцца зададзенага курсу. Як не захапіцца такімі натхняльнікамі Космасу!

      Узбуджэнне настаўніка перадалося і вучням. Яны зачаравана глядзелі на яго, уяўляючы гэты жывы бясконцы рух.

      – Дык што, нейкія дзічакі дасканалей за нас?

      – Яны іншых касмічных каардынатаў. Ужо адно тое, што камяні, скалы, горы могуць існаваць мільярды гадоў, сведчыць аб іх неверагоднай загартоўцы і трываласці. Якім быў бы чалавек, калі б меў за плячыма такі досвед?

      – Усё б ведаў.

      – Дужа разумным.

      – Цяжка ўявіць.

      – Магутным.

      – Цягавітым.

      – Як камень.

      – Засвіднуў бы, – выгукнуў хударлявы шкель і тым самым узнавіў хіхоты.

      – Час і прастора такому даўгавеку даюць шмат мажлівасцяў для духоўнае моцы, – крыху счакаўшы, прамовіў Альгерд з націскам на апошнія словы. – А яна без мудрага самавалодання не з'яўляецца. Менавіта камень увасабляе такі стан унутранай дасканаласці.

      – Мы жывём вельмі мала, і нам гэтага не дасягнуць.

      – Вельмі