важнага і значнага.
Калі ты самахоць аб нечым мазгуеш і дзееш альбо залюбадружна з усімі жывеш, – гэта сапраўды тваё, а калі цябе змушаюць да чагосьці, сіламоц прапануюць і ні стуль, ні сьсюль зьневажаюць – ні ў якім разе. Прыродныя з'явы – спякота і цеплыня, сцюжа і холад, вецер і бура, маланка і гром, дождж і снег, паводкі і землятрусы – таксама аніяк не дапасуюць да людзей. А зорная пространь? Хіба яе можна апраўдаць чалавекам?
– Ёсць блізкая і далёкая абумоўленасць, – нібы адгадваў думкі Альгерд і падказваў: – Не асэнсаваўшы аднае, не дабярэшся да другой. Раю пачаць з найпростага, з таго, што побач.
А што побач?
Тыя ж ложак, стол, крэслы…
Безумоўна, самі па сабе яны не ўзніклі. Іх стварылі. З адзінаю мэтаю – задавальняць фізіку чалавечага цела. І так удала прыстасавалі да паўсядзёнага побыту, што іх прымячаюць толькі за адсутнасцю. Зараз яны слугуюць Кастусю і дасюль нічым яго не турбавалі, няблага выконваючы ўтылітарную ролю. І вось упершыню ён паспрабаваў зірнуць на іх як на неадушаўлёныя прадметы, і яму адразу стала пацешна: як у казцы.
Асацыяцыі вярнулі ў маленства.
10
Калі ён гарцаў па хаце, ускокваў на ложак, перакульваў лаўкі і нешта ламаў, дзядуля, якому даручалі за ім прызор, заўсёды мякка ўшчуваў яго і быццам замаўляў:
– Але ж і галуза ты! Які вэрхал устроіў! Навошта крыўдзіш мэблю? Ёй жа таксама баліць, як і табе. Вось пачакай: яна адпомсьціць. Нельга так. Папрасі ў яе дараваньня.
Хлопчык глядзеў на старога з недаверам і смяяўся:
– Не буду! Гэта ж дошка, – штурхаў нагою разлезлы ўслончык і выбягаў надвор.
А як паправілі ўслончык і Кастусь прысеў на яго, той нечакана рыпнуў і балюча ўшчыкнуў.
11
Затое якое раздолле было на лузе! Хацелася ўсё абняць і прытуліць альбо расцячыся да бясконцасці.
Тут дзядуля яго ня стрымліваў, а наадварот накіроўваў і падказваў.
І Кастусь лашчыўся ў траве, удыхаў пах красак, захапляўся гульнёю матылькоў і казельчыкаў, трымцеў нутром ува ўнісон стракатанню конікаў. Як ні прынікаў ён да зямлі і ні цікаваў, але так і не змог убачыць тайніцу нараджэння гэтай чароўнай мелодыі.
– Галоўнае, што ты яе адчуў, – суцяшаў дзед і вёў далей.
За пагоркам затарахцеў трактар і ўміг адабраў усё хараство.
Вялізнымі коламі ён таптаў луг, пакідаючы за сабой чорную паласу.
12
Іншым разам лавілі рыбу і так захапіліся, што не прыкмецілі, як наляцеў страшны віхор.
Чарот, панікаючы, узрушыўся, зашумеў. Узняліся хвалі.
Старэнькая лодка ўмомант нахілілася і зачэрпнула шмат вады. Рыбакі ледзьве не кульнуліся ў возера, хуценька замахалі карцамі, але марна: пасудзіна ўсё адно апускалася.
Унук плаваць не ўмеў і спалохаўся.
Дзед адразу ж загадаў:
– Косцік, выкідвай усё за борт. Я лезу ў ваду. Ты – за мной. Не хвалюйся: я падтрымліваю. За мяне не хапайся, рукой бярыся за лодку, як я: яна не патоне.
– Ну,