Мікола Адам

Вольны птах. Раман


Скачать книгу

і цывілізацыі. Вучыліся мове птушак і звяроў. Асабліва пасябравалі з ільвамі, ваўкамі ды малпамі. Па-трэцяе, апынуліся на нейкую трасцу ў кратэры Марса, з якога ледзьве выбраліся на безжыццёвую чырвоную паверхню планеты ды ўцякалі ад туземцаў, але не ўцяклі. Зрэшты, нічога страшнага з намі потым не адбылося, бо нас прынялі за багоў і пакланяліся з вялікай пачцівасцю. Не, усё ж страшнае затым магло б адбыцца. Нас бы з’елі, як з’елі Кука, калі б я не прачнуўся. Па-чацвёртае, Насця раптам апыналася Канстанцыяй Банасье, а я Драцянянам, менавіта Драцянянам і нікім іншым, ды ратаваў яе ад гвардзейцаў кардынала і Міледзі, нейкім дзівам апынуўшыся ў савецкім фільме пра трох мушкецёраў. Чаму, дарэчы, трох, калі іх было чацвёра? Аўтар лічыць не ўмеў? Ці проста «Чатыры мушкецёры» не гучыць гэдак, як «Тры мушкецёры»? Смешна было назіраць за гвардзейцамі і Міледзі, якія супрацьстаялі не адно Баярскаму і Алфёравай, але яшчэ і нам з Насцяй, улічваючы той факт, што Атос, Партос і Араміс заставаліся нязменнымі. А вы што падумалі? Напэўна, разлічвалі на эратычныя падрабязнасці, хаця б у сне, з дэталёвымі апісаннямі любоўных уцех? Я б таксама не супраць такіх падрабязнасцяў, але да падобных глупстваў у той перыяд жыцця мозг мой, відаць, яшчэ гатовы не быў. Адурманены сентыментальна-рамантычным чытвом, якім я не шкадуючы пічкаў яго, мозг нічога іншага і не мог мне прапанаваць, тым больш пашкоджаны, бы камп’ютарная праграма. Зрэшты, не чыталася яшчэ і таму, што рука мая цягнулася і цягнулася, муляла яе нясцерпна, да раны на галаве, каб мацаць яе, кранаць, зноў мацаць і так да бясконцасці. Да таго ж яна часалася. Пад бінтамі не так адчувальна, а без бінтоў… хоць рукі бяры ды адсякай і станавіся як дрэвы, што нерухомымі помнікамі самім сабе стаялі ўздоўж праспекта з адсечанымі зверху данізу галінамі. Іх яшчэ, быццам магілкі, памясцілі кожнае ў асобную аградку ды пафарбавалі яе ў чырвона-зялёныя колеры.

      Увагнутасць пад рукой уяўлялася ўвагнутасцю ў яйку. Прынамсі навобмацак. Зрэшты, па вялікім рахунку, параўнанне амаль дакладнае. Альбо більярдны шар з адбітым кавалачкам. Таксама нядрэннае параўнанне. Пра наступствы, якія пагражалі ў будучым майму здароўю, я не задумваўся. Наадварот, хацеў хутчэй выпісацца і сустрэцца з Насцяй на прасторах, як пісаў класік, жыцця. Будучыня мяне не палохала, бо мяне любілі. Я не памыліўся, калі пачуў Насціны словы пра любоў. Я чуў іх дакладна. Яны мне не прымроіліся, не пачуліся, бо хацелі пачуцца. Я іх не прыдумаў. Насця выразна прамовіла іх сваім кіношным, так, менавіта кіношным голасам, сваімі вуснамі, якімі да гэтага цалавала мяне, салодкімі і гарачымі, як гарачы шакалад. А я ўтрэскаўся ў яе з першага позірку па самыя вушы, па самыя мае вушастыя вушы, якіх саромеўся ўсю дарогу і хаваў пад доўгімі валасамі, з-за чаго паходзіў на дзяўчынку і з дзяўчынкай мяне часта блыталі, асабліва ў дзяцінстве.

      Яна мне патэлефанавала. У бальніцу. На дзяжурны пост, які знаходзіўся акурат насупраць маёй палаты. А другой гадзіне ночы. Дзіўна? Яшчэ як. Неверагодна? Але факт.

      Пасля адбою я хутка заснуў, ды прачнуўся а палове