піяніста! А ён што намаляваў? Сасіскі нейкія. Калі я залажу ў гэтую раму, у мяне такое адчуванне, быццам нацягваю на рукі баксёрскія пальчаткі!
Надзея Паўлаўна засмяялася, бо і сама не верыла ў здольнасці Аляксандра Сямёнавіча. Ну, а што да Валодзі, да ягонага партрэта… тут проста, што называецца, шчаслівая выпадковасць.
– Дык я пайшоў?
– Куды? – здзівілася яна.
– У раму! Ты ж будзеш займацца макіяжам, будзеш пераапранацца… Потым вырашым, куды нам з’ехаць.
А яна ўжо вырашыла. Яны паедуць да ейнай сяброўкі. Вось толькі б не заспелі іх на выхадзе дзеці, што разышліся пасля школы па нейкіх сваіх справах.
Праз якую гадзіну яны ўжо ехалі ў гарадскім таксі. Надзея Паўлаўна пазірала на прыгожыя Валодзевы рукі і думала пра мужа. Які ўсё-ткі ён няўважлівы! Зазірнуў у пакой і нават не заўважыў букета астраў. Ды што астры? Ужо колькі часу яна матыльком лётае па кватэры ў кароценькім шаўковым самым, які можа быць, сапраўдным японскім кімано з жоўценькім дракончыкам на спіне, а ён нават не запытаўся, дзеля чаго такі экстравагантны ўбор?! А мяккія атласныя пантофлікі на абцасіках? А гэтая прычоска «пад хлопчыка», што так удала падкрэслівае прыгажосць плячэй і шыі? «Не, Аляксандр Сямёнавіч ніколі не зможа стаць мастаком, – заключыла яна. – Поўная адсутнасць усялякай назіральнасці!» І больш да думак пра мужа яна ўжо не вярталася ўвесь вечар. А вось пра Валодзю думала… Сяброўка адразу ў першы зручны момант шапнула ёй на вушка: «Дзе ты яго падчапіла? Такі абаяльны і рэспектабельны!»
Валодзя сядзеў у крэсле, час ад часу браў у рукі тонкі кілішак, адпіваў маленькімі глыточкамі духмяны напой. «Яму можна даць і трыццаць, і сорак пяць гадоў, – думала яна. – Выключна няпэўны ўзрост. І чымсьці няўлоўным нагадвае ён Дзіна Рыда, калісьці вядомага спевака, якога яшчэ памятае маё пакаленне. А ўвогуле ў ім штосьці ёсць ад мексіканца». Яна ўпершыню бачыла, каб так грацыёзна, на адлёце мужчына трымаў руку з цыгарэтай, над якой у лёгкія кольцы збіраўся дым. Яна сачыла за гэтым дымком, прымружвала вочы, і бы выстрэльвала даль з бясконцасцю апаленых сонцам прэрый. З іржаннем наравістых гарачых скакуноў, дзе грывы пераблытваліся з фалдамі чагосьці паветрана-празрыстага. Ідыётка! Як ні старалася, позірк увесь час цягнуўся да Валодзі. Згадалася ягонае частае: «Ну, я пайшоў!..» – «Куды?» – «У раму!»
Яна абагаўляла і разам з тым ненавідзела гэтую раму. З часоў егіпецкіх пірамід фараоны, цэзары, князі, паны, рознага роду падпанкі ды простыя рабацягі, увесь гэты так званы дужы пол… Як яны здзекаваліся, у які шалёны вір укідвалі жанчыну, у якія неймаверныя пакуты… Слёзы, бяссонныя ночы, адчай, рэўнасць, а то і халодная палонка ці кропелька атруты. А ўсё, аказваецца, так проста… Узяць у раму! Хм-м… Цэзар у раме! А разам з тым… Ну, рама… Блішчастая, жоўтая, вісіць у яе на сцяне, а потым лёгенькі шоргат… Пацалунак крадком… І кожны раз боязь, што вось-вось пачуецца ненавісна-патрабавальнае: «Надзя-я-я!» І Аляксандр Сямёнавіч нагадае аб сваёй прысутнасці цяжкімі нервовымі крокамі. «Божа, хоць бы яго захапіў пейзаж, хаця б у яго штосьці атрымалася, каб ён цалюткімі вечарамі