Уладзімір Навумовiч

Беларуская лiтаратура


Скачать книгу

падзел на “высокія” і “нізкія” жанры. “Высокімі” жанрамі лічыліся ода, трагедыя, эпапея, “нізкімі” – сатыра, камедыя, байка. Праблематыка і змест літаратурнага твора, ідэя, тэма, мараль, павучанне, думка, якая выражалася ў творы і прымушала да развагі, набывалі асаблівае значэнне. Мастацкая літаратура станавілася ідэалагічнай сферай. За ёй трывала замацоўвалася права ўплываць на свядомасць, фарміраваць грамадскую думку, выхоўваць і весці за сабой, быць прыкладам для пераймання. Літаратура, як было прынята лічыць, можа і павінна даць узоры паводзін чалавека, абудзіць асобу і паказаць шляхі да яе самаўдасканалення, духоўнага росту. Уплыў твораў мастацкай літаратуры на чалавека меў асаблівае значэнне.

      У 1635 г. у Парыжы адкрылася Акадэмія літаратуры, прадстаўнікі якой зацвердзілі класічную школу прыгожага пісьменства, выпрацавалі строгія патрабаванні класіцызму як асноўнага кірунку ў развіцці жанраў, стыляў. Ад твораў мастацкай літаратуры патрабавалася строгая нарміраванасць паводзін персанажаў, адпаведная дазіроўка станоўчых і адмоўных рыс.

      У мастацкай літаратуры традыцыі класіцызму знайшлі сваё праяўленне ў абагульненасці падзей і вобразаў, перавазе рацыянальнага (думкі, філасофіі) над эмацыянальным і рамантычным (пачуццямі, перажываннямі, захапленнямі). Такой у многім была творчасць Я. Баршчэўскага, Я. Чачота, Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі. У іх творах мы назіраем таксама некаторыя праяўленні пачуццёвасці, сентыменталізму, узвышанай патэтыкі, рамантычных настрояў.

      У 1674 г. выйшла кніга “Паэтычнае мастацтва” Н. Буало, у якой сфармуляваны асновы класічнага мастацтва.

      У другой палове XVII – першай палове ХІХ ст. значна змяніўся грамадскі ўклад жыцця. Шырылася прага да асветы, навукі, культуры. Чалавечы розум прызнаваўся галоўным вяршыцелем людскіх лёсаў, роля адукацыі ў грамадстве значна ўзрасла. Развіваліся філасофія, літаратура, выяўленчае мастацтва. Па-ранейшаму захапленне выклікалі музычныя творы (І. С. Бах, В. А. Моцарт, Г. Ф. Гендэль, Ф. І. Гайдн), жывапісныя палотны (Ф. Бушэ, Ж. А. Вато, Ж. Л. Давід). Класіка ўносіла гармонію і парадак ва ўсе сферы быцця асобы.

      У асяроддзе адукаваных людзей усё актыўней пачыналі пранікаць вольналюбівыя ідэі свабоды, роўнасці, братэрства, справядлівасці, якія выказвалі ў сваіх працах філосафы Ж.-Ж. Русо, Вальтэр, Д. Дзідро, Ш. Мантэск’ё, К. Гельвецый. У еўрапейскай літаратуры ў гэты час працавалі І.В. Гётэ, Ф. Шылер, Д. Дэфо, Дж. Свіфт, А. Радзішчаў. Перадавыя ідэі пераўтварэння жыцця завалодвалі розумам і сэрцамі людзей.

      Надыходзіла эпоха Асветніцтва. Яе назвалі “царствам розуму”, зыходзячы з таго меркавання, што кожны чалавек мае “натуральнае права” на асабістую свабоду, роўнасць, братэрства, а значыць, можа і павінен далучацца да высокіх ідэалаў мастацтва, да асветы, навукі, культуры, павінен мець мажлівасць найяскравей праявіць свае патэнцыяльныя разумовыя здольнасці, творчыя задаткі, маральна-этычныя погляды. Гэта быў час актыўнага звароту ў выхаванні і адукацыі да значных