“Векапомныя дні”, які ставіў эпахальную задачу – паказаць панараму барацьбы беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на фронце, у тыле, у партызанах, ахапіўшы падзеі мінулай вайны як мага шырэй. Раман I. Мележа “Мінскі напрамак” таксама аб вайне, аб аперацыі “Баграціён”, што завяршылася вызваленнем Беларусі ад чужынцаў.
Аб разгортванні партызанскай барацьбы – раманы I. Гурскага (“У агні”), М. Ткачова (“Згуртаванасць”), А. Кулакоўскага (“Расстаёмся ненадоўга”), Т. Хадкевіча (“Рэха ў гарах”), аповесці У. Карпава, А. Міронава, У. Шахаўца, запіскі ўдзельнікаў партызанскага руху В. I. Казлова, В. I. Лівенцава, М. П. Каралёва, п’есы К. Губарэвіча (“Брэсцкая крэпасць”), А. Кучара (“Гэта было ў Мінску”). У паэзіі звярнулі на сябе ўвагу кнігі вершаў М. Танка (“На камні, жалезе і золаце”, “Каб ведалі”), П. Броўкі (“Дарогай жыцця”), паэмы А. Куляшова (“Толькі ўперад”), А. Зарыцкага (“Залатое дно”).
Паступова ваенная тэматыка саступала месца мірным тэмам. Для дзяцей пісалі А. Якімовіч, У. Краўчанка, М. Гамолка, К. Кірэенка. Ствараліся апавяданні пра асушэнне балот і будаўніцтва гідраэлектрастанцый, пра заможнае жыццё калгаснікаў (“Пяюць жаваранкі” К. Крапівы). Аднак у творах аб сучаснасці назіраўся відавочны перакос у бок ідэалізацыі. Уплыў даваеннай традыцыі ў літаратуры значна аслабеў. З’явіўся шэраг твораў, у якіх жыццё пасляваеннай вёскі і горада прыхарошвалася, малявалася светлымі фарбамі. Сяляне жылі ў зямлянках, у калгасах не аплочваліся працадні – ні рублём, ні хлебам. Людзі галадалі, аралі калгасны палетак, упрагаючыся ў плуг, ці сеялі, цягнучы за сабою барану. Такой была рэчаіснасць. А літаратура выдавала жаданае за рэальнае, нібыта даўно залечаны ўсе раны, людзі жывуць у дастатку. Так нарадзілася “тэорыя бесканфліктнасці”, паводле рэцэптаў якой паўсядзённае жыццё паказвалася ў ружовым святле.
Нават лепшыя творы не былі пазбаўлены ўплываў названай тэорыі. Асудзіўшы яе на словах, беларуская літаратура, па сутнасці, яшчэ доўга не магла пераадолець яе разнастайных праяўленняў. Несумненна, што “тэорыя бесканфліктнасці” была спараджэннем атмасферы пасляваеннага часу, новым “вітком” культу асобы, калі падганялася пад ідэалагічныя догмы рэальнае жыццё. Часта мастакі апісвалі не тое, што хацелі, што бачылі, а вымушаны былі на ўсе лады расхвальваць сацыялістычную рэчаіснасць.
Прыкладам таго, як жывая рэчаіснасць “не ўкладвалася” ў схемы, з’яўляецца раман I. Шамякіна “Глыбокая плынь”.
Асобна стаяць у літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя апошняя частка трылогіі Я. Коласа “На ростанях”, раман П. Пестрака “Сустрэнемся на барыкадах”, аповесць у вершах А. Куляшова “Граніца”. Гэтыя творы непадуладныя часу.
У сярэдзіне 50-х гадоў ХХ ст. адбыліся якасныя змены ў грамадскім жыцці. Прайшоў ХХ з’езд Камуністычнай партыі, ён асудзіў культ асобы Сталіна. Надышоў час “хрушчоўскай адлігі”. У гэты перыяд літаратура наблізілася да непасрэднага жыцця, выявіла шмат праблем, новых тэм, вобразаў. У творах