з феерычным усплёскам дакументалістыкі. З’явілася шмат твораў мемуарнага жанру. Гэта былі дзённікавыя запіскі, развагі і літаратурныя апрацоўкі ўспамінаў удзельнікаў вайны. У іх прываблівала жывая канкрэтыка, рэальнасць падзей, вострая памяць на дэталі быццам ужо далёкага, але яшчэ трывалага ў свядомасці мінулага. Перажыта ды не забыта. З’яўляюцца мемуары военачальнікаў, камандзіраў, дзеяча фронту і тылу. Менавіта на гэты перыяд прыпадае выхад кнігі па-сапраўднаму ўнікальнай – мастацкага дакумента часу, успамінаў ахвяр шматлікіх беларускіх Хатыняў – “Я з вогненнай вёскі” А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка, а таксама другое выданне ўспамінаў дзяцей вайны “Ніколі не забудзем”.
На чацвёртым этапе звяртаў на сябе пільную ўвагу чытачоў зварот пісьменнікаў да жаночай і дзіцячай памяці, якая, як аказалася, была надта ўчэпістай, трывалай на жывыя, непасрэдныя ўражанні аб днях, што ніколі не забудуцца (“Суд у Слабадзе” В. Казько, “Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч”, “Вазьму твой боль” I. Шамякіна).
Пяты этап паказу вайны ў беларускай літаратуры выявіў тэндэнцыю да філасофска-інтэлектуальнага асэнсавання падзей вайны як падзей усеагульнага нявечання і разбурэння: зямлі, жытла, душ людскіх. У гэтым рэчышчы напісаны аповесці В. Быкава “Знак бяды”, “У тумане”, “Кар’ер”, а таксама раманы I. Навуменкі “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак трэці” (1974), “Смутак белых начэй” (1980), I. Чыгрынава “Плач перапёлкі” (1972), “Апраўданне крыві” (1977), “Свае і чужынцы” (1984), іншыя творы беларускіх пісьменнікаў.
Асвятленне падзей вайны ў мастацкай практыцы беларускіх пісьменнікаў праходзіла ў настойлівых пошуках, у жаданні “прабіцца” да самога чалавека, у імкненні зразумець і спасцігнуць усю паўнату чалавечых адчуванняў у суровых умовах выпрабавання фізічных і духоўных сіл.
1. У якіх умовах стваралася беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны?
2. Якія творы беларускай літаратуры былі напісаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны?
3. Назавіце імёны тых пісьменнікаў, хто працаваў у беларускай літаратуры ваеннай пары.
4. Які асноўны пафас твораў ваеннага перыяду?
5. У чым кансерватыўнасць літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя?
6. У чым заключаецца сутнасць “тэорыі бесканфліктнасці” і як яна паўплывала на пасляваеннае літаратурнае развіццё?
7. “Спавядальныя” матывы ў літаратуры 60-х гадоў ХХ ст. Як вы разумееце выраз, што ў творах літаратуры “жыццё загаварыла само”? Праблематыка твораў таго часу.
8. Чым адметна творчасць пасляваеннага пакалення літаратараў?
9. Новыя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры – вяртанне да нацыянальных вытокаў, асэнсаванне гістарычнага лёсу беларускага народа.
10. Якія этапы ваеннай тэматыкі можна вылучыць у беларускай літаратуры?
Беларуская літаратура на сучасным этапе
Проза
Агульнавядомыя