АлёнКа

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка


Скачать книгу

ёй ў вочы.

      Пяройдзем да нешчаслівых выпадкаў. Вы трапілі ў аварыю. Раз, другі… Трэцяга шанцу зразумець, што менавіта штурхае вас развітацца з жыццём, можа і не быць. Трэба знайсці страчаны сэнс жыцця (і хутка!).

      Сэнс жыцця заўсёды аднолькавы, адзіны для ўсіх – несці (аддаваць) святло. Сродкі рэалізацыі могуць быць рознымі. Трэба знайсці свой спосаб дарыць іншым радасць.

      Такім чынам, любая бяда, няшчасце, непрыемнасць – гэта ўмоўны знак «Ты памыляешся!» або «Заблукаў».

      Аднаго разу мая дзевяцігадовая тады дачка ўпала і рассекла губу. Гэта быў сігнал для мяне: Алёна, перастань гаварыць дрэннае аб вучнях іх бацькам. Лепш задумайся: хлопчык забыўся сшытак – перш чым вычытваць, шчыра адкажы на пытанне: а табе вельмі хацелася правяраць яго крамзолі ці лепш няхай ён напіша класную работу на паперцы, якую потым можна выкінуць, не чытаючы? Або, замест таго, каб падрыхтавацца да толькі аднаго ўрока, што зараз будзе, мае вучні любяць падаставаць з заплечніка адразу ўсе падручнікі і пакласці іх на парту, каб быць свабоднымі на іншых перапынках. Перш чым іх бэсціць, я засяродзіла ўвагу на сваім працоўным стале – карцінка не вельмі адрознівалася ад выгляду працоўных месцаў вучняў. Паколькі змагацца з сабой я апынулася не ў сілах, то і з дзецьмі размаўляць на дадзеную тэму не бачу сэнсу. Другі раз вучні нічога не жадаюць рабіць на першым уроку, а толькі ўвесь час пазяхаюць – тым самым даюць мне зразумець, што я дрэнна выспалася сёння ноччу. Лаяцца на іх – гэта значыць лаяць саму сябе! Выйсце адно: трэба або скарыцца, або змяніцца самой. Работа ж з бацькамі дзяцей – дарэмнае марнаванне часу. Выхоўваць можна толькі сябе і вучняў праз сябе. Бо вытокі любой падзеі, якая адбываецца навокал, унутры цябе.

      Вы ўсё яшчэ лічыце, што зло ў тым сэнсе, які мы ўкладваем у гэта паняцце, існуе?

      Тады звернемся да супрацьлеглага паняцця – дабра. Вы заўважылі, што ваш знаёмы вам хлусіць. Сказаць аб гэтым – значыць зрабіць яму непрыемна, а рабіць іншым непрыемнасці тое ж, што рабіць зло. Калі ж прамаўчаць, гэта прынясе ілгуну задавальненне. Адчуваць задавальненне прыемна, добра. Вы сапраўды думаеце, што зробіце добра, калі прамаўчыце? «Такога дабра нам не трэба».

      Зробім высновы.

      Атрымліваецца, што зло прычыніць немагчыма ў прынцыпе.

      Можна зрабіць іншаму балюча, але гэта будзе азначаць толькі тое, што ён меў патрэбу ў болі для ачышчэння або для штуршка ў развіцці. Часта бывае складана адшукаць больш дзейсны лекавы сродак, чым боль.

      Можна выказаць у адносінах да іншага агрэсію. Але гэта будзе азначаць, што агрэсія ўжо жыла ўнутры яго самога, а ваш выбух гневу з'явіўся толькі яе адлюстраваннем.

      Можна яшчэ шмат чаго зрабіць, як добрага, так і лекавага, але пры гэтым не трэба забываць, што ты не толькі адлюстравальнік унутранага свету іншых, але і іншыя з'яўляюцца адлюстравальнікамі твайго ўнутранага свету. Так, прыносячы камусьці боль, ты тым самым даеш магчымасць яму самаўдасканаліцца, але ў той жа час ты праяўляеш у адносінах