блага (двухмоўны варыянт). Еднанне хутчэй наблізіць вас да разумення Адзінага, чым раз'яднанне.
Такім чынам, ДАБРО І ЗЛО ЁСЦЬ БЛАГА (О). А што прынясе вам з сабою дадзенае канкрэтнае блага – «благополучие» або благі канец, залежыць ад таго, як ім скарыстацца: сабе на шкоду або дзеля дабра другіх.
Аб вадзе, паветры, жанчыне і пра мужчыну
«Стварыў Бог неба і зямлю». Апошняя, як памятаем, першапачаткова складалася з вады. Такім чынам, спачатку стварыў Бог паветра і ваду – першыя дуальныя праяўленні Сябе, дзе вада (Маці-Зямля) стала ўвасабленнем жаночага пачатку, а паветра (мужчынскага роду Вецер) з'явіўся правобразам мужчыны.
Перанясем уласцівасці прамаці-вады на якасці жанчыны, а прабацькі-паветра на характэрныя асаблівасці мужчыны з тым, каб зрабіць спробу вынайсці нейкія ідэальныя вобразы той і другога, каб ведаць, да чаго, акрамя вядомага 90х60х90, варта імкнуцца жанчыне.
Вада, якой яна мяркуема была адразу пасля стварэння: чыстая, празрыстая, глыбокая, плыўная, цякучая, гнуткая, мяккая, шаўкавістая, халаднаватая. Вось ідэал жанчыны і аформіўся: не спаскуджаная крывадушнымі ўзаемаадносінамі з бліжнімі, адкрытая аж да абсалютнай яснасці і поўнай празрыстасці і прастаты, паглыбленая ў сябе, у свой унутраны свет на невымерную глыбіню і таму загадкавая (і тады інтравертнасць з'яўляецца характэрнай асаблівасцю жаноцкага склада характару), заўсёды строячая стасункі з уласцівай жанчыне і вадзе гнуткасцю, мяккасцю, чуллівасцю і пяшчотай, здольная таксама як ахаланіць, так і разагрэць субяседніка (пры ўмове, калі яе саму давесці да кіпені).
Рака можа быць рознай: спакойнай і бурнай, паўнаводнай і мелкай, цёплай, прыемна ахалоджваючай ці скаванай ільдом, але вада ніколі не бывае бруднай сама па сабе, датуль, пакуль нехта яе не забрудзіў. Вось так і жанчына: стаіць сёння яснае ціхае надвор'е – яна спакойная і лагодная, заўтра набяжыць ветрык – настрой пачынае рабаціць, вецер узмацніцца – жанчына ўсхвалюецца, уздыбіцца, страсці распаляцца. А паўночны падуе вецер – зусім замярцвее, астыне і душой, і целам. Узмоцніцца вецер, надзьме ў празрыстыя воды ракі пяску, гразі, смецця… а жанчыне што рабіць? не можа яна сама пазбавіцца ад бруду, як тая рака. Хіба што з цягам часу асядзе ўсё на самае дно душы. Асядзе, але не знікне зусім.
Ведаеце, акрамя чатырох змешчаных у Бібліі евангелляў, ёсць яшчэ адно, не ўвайшоўшае ў склад кнігі і таму малавядомае – «Евангелле ад Фамы». Там ёсць такія радкі (27): «…Ісус сказаў: «Калі станеце двое адным, а ўнутранае стане як знешняе, і знешняе як унутранае, а высокае быццам нізкае! І калі зробіце з мужчыны і жанчыны адзінае, каб мужчына больш не быў мужчынам, а жанчына – жанчынай; тады ўвойдзеце ў царства». І яшчэ (118): «Ісус сказаў: «Вось я вазьму яе [Марыю] з сабой, каб зрабіць яе мужчынам, каб і яна стала жывым духам, падобным вам, мужчынам. Таму што ўсялякая жанчына, каторая стане мужчынам, уступіць у царства нябеснае».
Жанчыну зрабіць мужчынам. Гэта як? Думаю, што не тым шляхам, якім большасць жанчын вымушаны