Сяргей Календа

На крок назад, на дзень наперад (зборнік)


Скачать книгу

з сацыяльным пэдагогам мы езьдзілі ў паходы. У нас была заснаваная арганізацыя ЮНЭСКА, я быў дырэктарам сэкцыі экалёгіі і займаўся паходамі, пошукам намётаў і алькаголю. Падчас аднаго з такіх паходаў я спакусіў дарослага сацыяльнага пэдагога. Яна была тоўстая, амаль круглая, але што мне ― абы ў сподняе да яе залезьці… Гэта ж гонар для шаснаццацігадовага падлетка – пры ўсіх сваіх сябрах са школы й ЮНЭСКА распрануць пэдагога й завесьці яе ў намёт… Мне яна была ня надта прыемная, занадта тоўстая, і да ўсяго яна цьмяна пра што цяміла… я ператварыўся ў дасьледчыка новага матэрыялу… мацаў яе за азадак, залазіў пальцамі ў похву… пакуль у намёт у пошуку ліхтарыка не ўварваўся пʼяны аднаклясьнік… я выскачыў з намёта разам зь ім, трымаючыся за напаўпустую бутэльку гарэлкі… мне патрэбная была нагода, каб зьбегчы…

      Чуткі, плёткі й гоман пра гэтую падзею не сьціхалі шмат месяцаў… шмат чвэрцяў…

      Мы сачкавалі амаль усе ўрокі, мацюкаліся й марылі пра дарослае жыцьцё, хадзілі па кватэрах, жлукцілі ўсё, што там налівалася, – каньяк, рыжскі бальзам, пяршак, гарэлку, піва, ўіскі… Пазбаўлялі цнатлівасьці дзяўчат пад сьпевы Віле Вала з HIM. За адзін вечар у мяне атрымалася пазбавіць цнатлівасьці трох дзяўчат з розных раёнаў у трох розных кватэрах, на кожную я выдаткаваў па гадзіне: выпіць, пераспаць, сесьці ў таксоўку – і да наступнай…

      Маральныя каштоўнасьці былі на пэрыфэрыі мозгу, намі кіравалі падлеткавы імпэт, рок і алькаголь. Але ў нас усё роўна атрымлівалася расьці й станавіцца кімсьці істотным… з адукацыяй і вераю ў нешта ідэальнае, нягледзячы ні на што…

      А тым часам мясцовыя панкі выходзілі з турмаў, сканчалі вячэрнія школы, станавіліся больш-менш падобнымі да людзей альбо сьпіваліся, альбо хіпавалі й наркаманілі, альбо, як мясцовы Верабей, ператвараліся ў адвакатаў – Віктараў Аляксандравічаў… Я таксама рос, і панк з рокам ужо ня вабілі, я захапляўся хардкорам, але, па сутнасьці, зьмяняліся не музычныя густы, а толькі вопратка. Ідэі андэграўнду, суб- і контркультурнасьці засталіся. Я адгадаваў доўгія валасы і перажываў першае сапраўднае, моцнае каханьне, якое было старэйшае за мяне на год і вышэйшае на дваццаць пяць сантымэтраў…

      У старэйшых клясах нам выпала віншаваць вэтэранаў з круглаю датай заканчэньня Другой сусьветнай. Мы цягаліся па кватэрах зь лістамі ў форме трохкутнікаў, нібыта лістамі з фронту, дзе было напісанае традыцыйнае віншаваньне ад прэзыдэнта й краіны… мы слухалі дзіўныя гісторыі, апранутыя ў форму радавых… вэтэраны радаваліся, плакалі, паціскалі нам рукі… мы ім уручалі кветкі (бэз) і сыходзілі… на той час у маім раёне жыло каля дзьвюх тысяч такіх самотных вэтэранаў, але з кожным годам іх колькасьць памяншалася на сорак адсоткаў… пасьля віншаваньняў мы абавязкова сумна выпівалі ў напаўцёмным дворыку.

      А потым, калі ў краіне зьявіўся першы мабільны апэратар Velcom, мяне да яго падключылі. Гэта быў падарунак на дзень народзінаў, і я атрымаў сваю першую мабілку… Не папса, як я лічыў, пазіраючы на тое, як людзі цягаюць свае вялікія