Паліна Качаткова

Гняздо-2 (зборнік)


Скачать книгу

старажытнагрэцкай міфічнай істоты гаргоны Медузы, валасы якой былі пучком змей. Медуза дыхае ўсім целам. У празрыстым целе медузы 24 вокі. Рот медузы прызначаны і для ўжывання ежы, і для яе вывядзення. Медуза ў асноўным складаецца з вады, яе жыццё на сушы немагчымае. Калі медузу выкідвае на бераг, яна гіне, высыхае на сонцы.

      Не фатаграфавала мёртвых медуз.

      Не фатаграфавала і людзей, якія жылі ў хмызах абляпіхі за цэлафанавай заслонай. Праходзіла, адводзячы позірк, але штосьці ўсё адно назірала. Там былі два мужчыны – адзін паранены ў нагу, другі ў плячо. Яны выходзілі, калі на беразе мора амаль нікога не было. Адзін з іх – высокі, лысаваты, немалады, з вайсковай выпраўкай. Я разгледзела яго, калі ён нёс прэсную ваду ў пластыкавых бутлях. Другі быў маладзейшы. Спачатку іх раны былі ў бінтах, пасля бінты змяніла медыцынская сетка. Пасля шторму яны зніклі. На месцы іх жытла засталася занесеная пяском чырвоная куртка.

      Калі я распавяла пра іх сваёй прыяцельцы з Адэсы, яна спытала толькі адно:

      – Цікава: яны нашыя альбо з ДНР?

      І я яшчэ адно прыдумала, пакуль хадзіла па беразе: каб не стаць старой медузай, выкінутай на бераг, трэба быць медузай Гаргонай. Медузай, якая выжыла і стала моцнай, і ўсе камянеюць ад яе позірку.

      А калі глядзіш па карце на Адэсу – бачыш, што яна патрэбная расейцам. І гэта палохае, трывожыць.

Верасень 2014 года, Адэса

      Люстэркі

      Сяброўкі, якіх выбіраем мы, сяброўкі, якія выбіраюць нас, сяброўкі, якіх для нас выбірае жыццё ці лёс.

      Ёсць такія, якія ўвесь час «дастаюць», чапляюцца, лезуць, падстаўляюць эмацыйныя падножкі. Ёсць сярод іх і «змагары за праўду з мяшчанскім ухілам» (была такая фармулёўка ў 60-я гады). Гэта штосьці накшталт хатняга пракурора ці злоснага следчага.

      Абвінавачваюць, вядуць бясконцыя блытаныя маналогі. Гнеўныя шукальніцы праўды. Гаварыць можна ўсё, што заўгодна. Галоўнае – зрабіць балюча. Ступень блізкасці і сяброўства вымяраецца болем. У адказ на шчырасць – сама вінаватая і таму будзеш пакараная. Бязлітасныя Эрыніі – дэманы помсты на крылах кажана, з пугаю ды паходняй у руках. Такія «дзеля праўды» могуць лёгка патэлефанаць мужу сяброўкі і распавесці пра яе каханкаў… Бязлітасныя, носяцца ў цемры і асвятляюць сабе шлях паходнямі, каб ніхто не схаваўся. Яны жахліва крычаць, пераследуюць і караюць іншых, тых, хто не такі, як усе. Яны прагнуць зрабіць усіх аднолькавымі. Пачвары. З іх доўгіх языкоў кроплямі падае кроў ахвяраў. Бясконца абвінавачваюць усіх ва ўсім. Ім патрэбныя гледачы і ўвага, і яшчэ – як мага больш людзей уцягнуць у сваю вар’яцкую гульню і пакараць.

      І вось што падказалі мне разумныя людзі: спыніць гэтыя гульні можа толькі высвятленне крыніцы ўласнага мазахізму. «Крыніца мазахізму» – паэтычна гучыць. Ды як яе шукаюць?

      Але ёсць іншы варыянт, ёсць іншыя сяброўкі, якіх бачыш, можа, не так часта, але да якіх можна звярнуцца з любым пытаннем і не адчуць сябе… не адчуць сябе кепска пасля гэтага.

      Хачу распавесці пра Кацю. Каця – нашчадак вядомага доктара-фізіёлага, лаўрэата Нобелеўскай прэміі