Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства


Скачать книгу

сапежанскага ганца, гатовасць прыслужыць чым—кольвечы, бачылася менавіта так. Але Бражына адчуваў страту вастрэй. Мінай высачыў Юдыцкага са Сцяпанам. Дапамог ухапіць нітку пакуль невядомага але злавеснага клубка. І вось такі канец.

      – Стаў для некага нежаданым сведкам, – няпэўна выказаўся Малей.

      Уводзіць паручніка ў іх з Мінаем таямніцу Бражына лічыў заўчасным. Але ці не вінаваты ў гібелі хлапца? Сцярог яго і не ўсцярогся сам. І дзе зараз Юдыцкі са сваім грумам—супольнікам. Міжволі думалася пра іх датычнасць да здарэння. Ці можа тыя шведы?

      Падсцераглі Міная зусім непадалёку ад рэзідэнцыі. Як зваліўся тварам наперад, так і ляжаў. Але памёр не адразу. Пазнаць было, што спрабаваў паўзці. Слядоў рабунку нябачна, па кішэнях не лазілі, цела не краналі. Паручнік апусціўся на калена і ледзь крануў нож, нібы баючыся прынесці боль забітаму. – Не ярыжкі, – кіўнуў Бражыну. – Рабаўнікі нажа не пакінулі б.

      Хлопцы раскінулі дзяружку і ўжо хацелі перакладваць цела, але Бражына спыніў іх.

      – Пачакайце, – папрасіў, прысядаючы побач з целам. – Нешта тут не так. – Біў са знаўствам, – паказаў паручнік Бражыну. – Але чаму нож пакінуў? Майстэрскі выраб, – прыцмокнуў са знаўствам. – Відаць, нехта спудзіў.

      Ганец здзівіў Малея ўпэўненым тонам.

      – Шведская сталь, і мае адметнасць, па якой можна дайсці да ўладальніка. А пакінуты наўмысна. Можа спроба адвесці падазрэнне, а можа папярэджанне ўладальніку… Гэта ж мой нож… Бражына адным рыўком выхапіў нож з раны. Старанна выцер лязо аб крысо мінаевага каптана і паказаў паручніку. Малей утрапёна зірнуў на ганца.

      – Каб не ведаў, хто ты насамрэч, чорт ведае, што падумалася б! – прамовіў ледзь не шэптам. – Але ж хто мог бы супраць цябе сведчыць? Выходзіць, папярэджваюць! Каб спужаўся і не даходзіў, чым хлопец зацікавіўся? Менавіта, каб ты, а не хто іншы не высвятляў, што ды як.

      Бражыну нават здалося, што паручнік пачынае сумнявацца, ці то Бражына спаў на суседнім пасланні. – Можа і на такое спадзяваліся? – прамовіў Бражына ў задуменні. Не зводзіў вачэй з купкі пяску пад рукою забітага. Магло здацца, што згроб яе, канаючы, апошнімі рухамі, але нешта адмаўляла такое простае тлумачэнне. Асцярожна, наколькі давалася, падняў і адвёў спруцянелую руку. – Зірні, браце, і скажы, што гэта? – Бражына асцярожна, каб не парушыць, паказаў пальцам.

      Паручнік прыгледзеўся і ўхвальна зірнуў на ганца.

      – Сказаў бы, што гэта…адбітак рукі, левай?

      Ганец уздыхнуў з палёгкай: не памыліўся.

      – Але прыгледзься…Палічы пальцы… – Мезенага бракуе! – выдыхнуў паручнік. – Падказка! Бедны хлопец… Не стаў Мінай ахвярай збіраў на цёмнай вулцы. Палёг у бязглуздай і ўсеабдымнай вайне, што ішла па нямераных абшарах Масковіі. За што загінуў, за каго, і сказаць цяжка, але не здаваўся ў сваю апошнюю гадзіну, змагаўся, каб нечага дапяць, перадаць сваім. Можа, каб адпомсцілі, а можа засцерагчы перад небяспекаю.

      – Што рабіць будзем? – запытаўся паручнік.

      Чамусьці звязваў усе падзеі не з сабою, а з Бражынам, дзеля якога тут апынуўся