Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства


Скачать книгу

спісаны, замацаваны подпісамі і пячаткамі пергамін, нібы хлапчук, які хоча ўпэўніцца, што каштоўная, так жаданая цацка нідзе не прапала. Мабыць ніводнай вайсковай перамозе та не радаваўся, як здабыццю гэтага незвычайнай вагі дакументу. Дыплом на царства! Ці не адзіны вартасны вынік вайны? Вынік не столькі бітваў, колькі перамоваў, патаемных сустрэч, лістоў і нястомнай працы кур’ераў. Мабыць пераважвае пагадненне ад 1601 году, калі Леў Сапега праз паўтары гады цяжкіх перамоваў вымусіў на маскавітах дваццацігадовы мір. Не адзін канцлер вінаваты, што так важнае пагадненне паламалася.

      “Сёння Жулкеўскі абскакаў Сапегу”, – сам сябе пацешыў гетман і спахапіўся, вяртаючы твару адпаведную хвілі ўрачыстасць. – “Ці зразумее Міласцівы пан, што з гэтай паперай Масква лічы ягоная?” – закончыў сваю думку.

      Разумее вартасць дасягнутага Леў Сапега. Таму і паблісквае элаквэнцыяй. Але невядома як будзе далей. Ад першых поспехаў Леў Сапега настойваў на вяртанні Смаленшчыны з усёй северскай зямлёю Вялікаму Княству. А Міласцівы пан не толькі прызначыў губернатарам горада свайго ўлюбёнца Патоцкага, але і на пасады ў Смаленшчыне рассадзіў караняжаў. А тыя пачалі звягу, нібыта вялікі канцлер Сапега ні ў генеральным штурме ні ў канчатковым пераможным, пад кулі не лез і людзей сваіх стрымліваў. Брацлаўскі ж ваявода Якуб Патоцкі, якому кароль аддаў уладу над войскам, сам вёў жаўнераў на сцены і таму аддае гэтыя сцены каралю. І Сапегі і Радзівілы адчулі сябе пакрыўджанымі.

      Сапегам заўсёды ў галаве абшары і ўплывы, але ці захоча кароль адбіраць землі ад сынавага царства, каб надзяліць сквапны род? Да таго ж каралю ў галаве маскоўская раць у вайне за шведскую карону.

      Не дай Божа, калі адначасна з клопатамі пра шведскую карону кароль замахнецца насаджваць у Маскве каталіцкую веру. Гора можа быць вялікае. Гэта ж такі абсяг! І народаў у ім розных, як маку, і веравызнанняў тых не менш.

      Што ж, хутка пераканаемся, як пойдзе. Урэшце самі падзеі маглі паўплываць на Міласцівага пана. Калі не спяшацца, добра разважыць, то шмат што дасца палагодзіць, удакладніць і ўзгадніць.

      Прывітальная прамова скончылася, як канчаецца рана ці позна ўсё прыемнае. Пункт за пунктам Жулкеўскі пачаў абгрунтоўваць і тлумачыць свае дзеянні, але хіба толькі на твары Льва Сапегі ды яшчэ на адным—двух мог заўважыць разуменне і ўхвалу. Правы і парадкі, Дума ды рознае іншае нібыта прымалася без істотных заўваг. Але дайшло і да спраў веры…

      Ні за адзін пункт дамовы гетман так не баяўся як за той, дзе йшло пра пераход каралевіча на праваслаўе. Але не пагадзіся ён, то напэўна не было б ні гэтага пергаменту, ні прысягі баяраў, ні акрычання Уладыслава Жыгімонтавіча царом на пляцах маскоўскіх гарадоў.

      – …У праваслаўі суіснуюць розныя плыні. Ёсць і такія, што настойваюць на смяротным пакаранні за пераход на каталіцтва, – цярпліва даводзіў гетман. – Іх захады можна перабіць і адолець толькі лагоднасцю, памяркоўнасцю і паступова. Адпаведна тамтэйшым абставінам, я дзейнічаў pro suo maturo iudicio, згодна са сваім сталым меркаваннем…

      Кароль ад