гэтыя палякі. Я помню, раз бадзяўся па Варшаве, а ў кішэні толькі ватман фармату А0 і маркер (самі бачыце, раздалі мне мечаныя карты). Што рабіць, трэба дзейнічаць. Напісаў я на тым ватмане, што я знаны польскі пісьменнік і аўтар Канстытуцыі трэцяга траўня. І ўстаў на пляцы Канстытуцыі. Палякі мне за тры гадзіны накідалі поўны капялюх злотых. Я пасля тры дні баляваў. Вось якія даверлівыя.
Дык і ты, Даніла, толькі прыехаў ты са Смургоняў у Менск і ўжо на інтэрв’ю стракочаш, што дзед твой Амоска даў табе тры запаветы, але кожны з запаветаў ён пісаў флякамі па журыку. Запавет першы: сам ён быў палякам, і бацька твой паляк, і ты, выходзіць, паляк, і ўсе твае дзеці цяпер палякі і, вынікае, могуць бясплатна вучыцца ў Польшчы. Запавет другі: Польшча – яна ад мора да мора, і праезд для цябе па ёй цяпер ільготны. І трэці запавет: не пакідаць культуры нашай польскай, каб не ўмёрлі.
– Якая першая сталіца Польшчы? – раптам пытае працаўнік кансулату.
Што, Даніла, не рыхтаваў цябе твой Амоска да такога павароту? Не расказалі на трохдзённых курсах пальшчызны і хадзьбы на мыліцах? Увесь ты халадзееш, Даніла, хрыбетнік твой робіцца нібы лом, які жаўнер будаўнічых войск убівае ў трамвайныя рэйкі, ідзе-гудзе па ім вібрацыя проста ў твае мазгі, і ўсё ў тваіх, Даніла, мазгах вібруе і гудзе, як у халадцы, ды сцякае па скронях ліпкі пот.
– Гміна! – раптам узгадваеш ты. Казала ж гістарычка Гражына Чаславаўна: «Вучыся, дэбіл», – ты і вывучыўся ёй на радасць.
– Гнезна! – папраўляе цябе працаўнік кансулату і падміргвае. – Бачу, што пан вучыў з дзедавых слоў, а дзед быў знаны асветнік з-пад Смургоняў.
Як той казаў, колькі ні красуйся, а ўсё туды рыхтуйся, то праміне, можа, год які ці два – і стаіць ужо Даніла перад афіцэрам памежнай службы з запаветнай карткай, укладзенай у пашпарт і хавае ў чорнай торбе малочныя і мясныя прадукты.
І такіх Данілаў нарабілася на Беларусі дзевяць мільёнаў дзевяцьсот тысяч палякаў. Ажно ў Польшчы ўзрадваліся. Кіраўнік ПіСа так і сказаў: «Ужо я вам стаміўся казаць, там і няма нікога апроч палякаў, толькі адмый іх ды журыкам накармі – і ад паляка не адрозніш». А Даніла такі сабе і думае: «Ага, шчас, бл-дзь, буду я твой бігас жэрці, пякотка мяне ад яго пячэ, флякамі тваімі мазацца і бабе сваёй цыцкі імі мазаць! Ты на сваю фрызуру паглядзі, халера ты пранцавая, мацеры б тваёй у Нямеччыну на аборт у свой час зганяць, польскае ты быдла, дрэсяж ты з Лодзі!»
А прэзас заходзіцца, нясе яго, не раўнуючы бабу Клаву (я пра яе вышэй пісаў, з восьмай яна кватэры). Гаворыць прэзас: «Мы з вамі нясём святло вялікай польскай культуры ва ўвесь свет». А Даніла толькі і думае сабе: «Ага-ага, святло ты нясеш. Можа, Шымборску ты нясеш? Мілаша, можа? Ты ж з Лодзі дрэсяж, ты іх ні радка не ведаеш, нясун ты яб-чы. Во ў мяне швагер быў на маторным заводзе, дык ён аднаго разу цэлы трактар вынес, хоць іх там не рабілі. Гэта нясун, я разумею, а ты – цьху, плюнуць і нават не расціраць, клоп ты вурзупельны. Ці, можа, Барбару Брыльску ты нясеш? Дык я бачыў тую Барбару, пацягала яе жыццё, яна цяпер па танным прайсе здымаецца