Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

роду Веньяміна. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1956 годзе

      Дзясятая марка адлюстроўвае сымбаль роду Завулона – карабель. Гэта вельмі дзіўна, улічваючы, што старажытныя Ізраільцяне былі людзьмі пустыні і рэдка выходзілі ў далёкія марскія выправы. Але менавіта род Завулона павінен быў стаць выключэньнем. «Завулон каля берага марскога будзе жыць і каля прыстані карабельнай, і межы яго да Сідона» (Быцьцё 49:13).

      Адзінаццатая марка паказвае сноп пшаніцы, сымбаль Язэпа. Сымбаль спасылаецца на сон Язэпа (Быцьцё 37:7), які ўяўляў сабой прадвесьце яго незвычайнага ўзвышэньня ў Егіпце. Сон, у якім сноп Язэпа падняўся і снапы яго братоў аддаюць яму паклон, стаў першапрычынай яго няшчасьця: Язэп быў прададзены братамі ў Егіпет.

      Апошняя, дванаццатая марка з сэрыі, адлюстроўвае ваўка, сымбаль Веньяміна, наймалодшага сына Якава і Рахілі. Сымбалем Веньяміна зьяўляецца воўк, бо бацька кажа пра яго: «Веньямін драпежны воўк, раніцай будзе есьці лавітву і ўвечары будзе дзяліць здабычу» (Быцьцё 49:27).

      Якаў перад сваёй сьмерцю ўсынавіў Яфрэма і Манасію, сыноў Язэпа. У выніку замест аднаго калена Язэпа, стала два (Быцьцё 48:5), так што ўсіх каленаў было 13. Аднак пры падзеле зямлі Ханаанскай лічылі толькі 12 каленаў, бо калена Левія, аддзеленае для сьвятарскага служэньня, не атрымала ніякага надзелу.

      Пошта Уганды ў 2003 годзе выпусьціла марку з фрагмэнтам карціны галяндзкага жывапісца Рэмбрандта ван Рэйна «Якаў дабраслаўляе сыноў Язэпа Манасію і Яфрэма». Якаў, шаноўны Патрыярх, паказаны са стрыманай, велічнай годнасьцю, у той час як Язэп і яго жонка назіраюць за ім з пакорай і набожнай павагай. Рэмбрант абраў не самы эфэктны, але вельмі значны эпізод біблейскага аповеду. Язэп, падводзячы сваіх сыноў да састарэлага Якава для дабраславеньня, ставіць старэйшага, Манасію, справа ад бацькі, а малодшага, Яфрэма, – зьлева. Аднак асьлеплы Якаў ускладае правую руку на галаву малодшага ўнука, маючы намер дабраславіць яго першым. Язэп вырашае, што адбылася прыкрая памылка. Ён спрабуе аднавіць належны парадак і перакласьці правую руку бацькі на галаву свайго першынца, але Якаў пярэчыць: «…ведаю, сыне мой, ведаю; і ад яго пойдзе народ, і ён будзе вялікі; але меншы яго брат будзе большы за яго, і ад семені яго пойдзе шматлікі народ» (Быцьцё 48:19).

      Якаў бласлаўляе сыноў Язэпа Манасію і Яфрэма (1656). Рэмбрандт ван Рэйн (1606—1669). Дзяржаўны музэй Касьсель. Марка пошты Уганды, выдадзеная ў 2003 годзе

      Менавіта гэты момант прадстаўлены на карціне: лядашчы старац дакранаецца да залатых кучараў Яфрэма, а Язэп спрабуе асьцярожна перакласьці руку бацькі на галаву Манасіі. Галоўны герой карціны, цэнтар яе духоўнасьці – сьляпы стары. Над чырвоным покрывам, якое займае ўсю ніжнюю частку палатна, зьзяюць яго белыя адзеньні. Сьвятло, зыходзячы з рукі старца, выліваецца на хлопчыка. «І сказаў Ізраіль Язэпу: вось, я паміраю; і Бог будзе з вамі і верне вас у зямлю бацькоў вашых…» (Быцьцё 48:22).

      Сымбалі дванаццаці каленаў захаваліся на працягу стагодзьдзяў. Іх крыніца – дабраслаўленьне Якавам дванаццаці сыноў Язэпа, а таксама некалькіх іншых