Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

бальніцы ў лютым 1962 вітражы былі ўрачыста асьвячоныя. У рэчаіснасьці гэта не вітражы, а росьпісы. «Увесь час, пакуль я працаваў, – распавядаў Марк Шагал, – я адчуваў, што мой бацька і мая маці глядзяць з-за майго пляча, а за імі – тыя мільёны габрэяў, якія зьніклі нядаўна і тысячы гадоў таму назад». З той пары тысячы людзей наведалі сынагогу ў Айн Карэм і засталіся заварожанымі прыгажосьцю твораў Шагала. Дванаццаць цудоўных вітражоў, якія апісваюць дванаццаць каленаў Ізраілевых, паказваюць глыбокую любоў мастака да габрэйскага народу і чалавецтва ў цэлым. Для поўнага разуменьня сэнсу і значэньня кожнага вітража, трэба іх разглядаць, зыходзячы з пачуцьця поўнай датычнасьці майстра да гісторыі габрэяў, зь іх трагедыямі і перамогамі, зь яго асабістым мінулым, зьвязаным з Віцебскам – месцам, у якім ён нарадзіўся і вырас.

      Сымбалі дванаццаці сыноў Якава

      …ён мае вялікую і высокую сьцяну, мае дванаццаць брамаў і на іх дванаццаць анёлаў, на брамах напісаны імёны дванаццаці каленаў сыноў Ізраілевых… (Адкрыцьцё 21:12)

      Якаў быў адзіным Патрыярхам, чые дзеці ўсе да аднаго рушылі ў сьлед рэлігіі і традыцыям свайго бацькі. Габрэйскія мудрацы кажуць: «Якаў не памёр. Да тых часоў, пакуль жывыя яго дзеці, працягваючы ісьці яго шляхам, ён таксама жывы». Праўдзівая жыцьцё не вымяраецца даўжынёй дзён чалавека. Яно вымяраецца каштоўнасьцямі яго жыцьця і здольнасьцю перадаць гэтыя каштоўнасьці будучым пакаленьням.

      Ад дванаццаці сыноў Якава паходзяць дванаццаць кален народу Ізраіля. Кожны старажытны Ізраільцянін ведаў, зь якога калена ён паходзіць. Таму сыны Якава часта ўспамінаюцца на старонках Сьвятога Пісьма, а пра вялікіх герояў веры даецца інфармацыя аб іх прыналежнасьці да патомства аднаго з сыноў Якава.

      Ужо напачатку адраджэньня краіны Ізраіль у 1955—56 гадах пошта Ізраіля выпусьціла дзьве сэрыі марак з імёнамі сыноў Якава і сымбалямі родаў.

      Сымбаль роду Рувіма мандрагора. Картмаксімум пошты Ізраілю «Імёны дванаццаці каленаў сыноў Ізраілевых», выдадзены ў 1955 годзе

      На першай марцы з сэрыі 1955 году сымбаль роду Рувіма мандрагора. Мандрагора згодна з паданьнямі спрыяла цяжарнасьці. Рувім знайшоў мандрагору і прынёс сваёй маці Леі. Лея перадала мандрагору Рахілі і яна неўзабаве зацяжарала і нарадзіла Якаву доўгачаканага сына.

      Пад паштовымі маркамі разьмешчаны так званыя прывескі. На прывесках тэксты на іўрыце з Кніг біблейскіх, якія характэрныя для дадзенага пакаленьня.

      На другой марцы брама Сыхему – сымбаль роду Сымона, як напамін аб крывавай помсьце Сымонам і Левіем жыхарам Сыхема за згвалтаваньне сястры Дзіны сынам «Эмора Эвэяніна, князя зямлі той» (Быцьцё 34:2).

      Трэцяя марка прысьвечана Левію. На ёй малюнак двайнога чатырохвугольнага нагрудніка з 12 каштоўнымі камянямі (па ліку плямёнаў Ізраілевых). Патомкамі Левія былі Майсей і Аарон, зь якіх пачалася лінія служыцеляў у Храме Ерусалімскім.

      Сыны Леі. Сымбаль роду Сымона. Сымбаль роду Левія. Сымбаль роду Юды. Маркі пошты