Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

і як тая, чые крыкі разарвалі браму нябёсаў, і якая пасьля прывядзе на шлях да адкупленьня, да зьбіраньня выгнаньнікаў і да вяртаньня народа Ізраіля на сваю зямлю. Гэта аснова нацыянальнай габрэйскай ідэнтыфікацыі з Рахіль.

      Грабніца Рахілі. Марка Палестыны, выпушчаная ў 1928 годзе

      Мільёны габрэяў наведвалі гэтае месца на працягу пакаленьняў, молячыся і заклікаючы да Рахілі, Матрыярха, каб яна зьвярнулася да Бога з просьбай пра здароўе, плодзе чэрава, сродках да існаваньня, а таксама аб нацыянальным і агульным выратаваньні. Прастата гэтага месца зачароўвала мінакоў, качэўнікаў і паломнікаў на працягу многіх гадоў. Яны запісвалі апісаньне грабніцы, звычаяў месца і вопыту, які разьвіўся вакол яе, першапачаткова ў пісьмовай форме, а затым з дапамогай малюнкаў і фатаграфій. Грабніца адлюстроўваецца на працягу многіх гадоў у габрэйскім мастацтве, у сьвятых кнігах і на марках. Пра самую Рахіль напісаныя паданьні і легенды, вершы і богаслужбовыя тэксты, апавяданьні і п'есы. Імя Рахілі застаецца адным з найбольш папулярных габрэйскіх імёнаў, якім бацькі называюць сёньня сваіх дзяцей.

      Дванаццаць сыноў Якава

      Вось усе дванаццаць каленаў Ізраілевых; і вось, што сказаў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і даў ім дабраславеньне, кожнаму сваё. (Быцьцё 49:28)

      Якаў, чыё імя ад часу змаганьня з Богам было Ізраіль, дачакаўся дванаццаці сыноў. Але ці была яго сям’я сапраўднай, ці была яна шчасьлівай?

      Якаў любіў Рахіль, а Лія была «нелюбка». Убачыўшы гэта, Бог «адчыніў нутробу яе». Рахіль ж заставалася бясплоднай. Аднак Лія хацела не толькі дзіцяці, але і любові свайго мужа. Яна бачыла, зь якой пяшчотай Якаў зьвяртаецца да Рахілі, і ёй станавілася вельмі горка. І ўсё ж Лія не губляла надзеі заваяваць любоў мужа і нарадзіла яму сына. Яна назвала хлопчыка Рувім, што азначае «глядзі: сын», разважаючы такім чынам: «Гасподзь угледзеў маё гароцтва; бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой» (Быцьцё 29:32). Але Якаў не палюбіў яе. Не палюбіў ён яе і тады, калі яна нарадзіла яму другога сына. Лія назвала сына Сымон, што азначае «чуе». Яна падумала «Гасподзь пачуў, што я нелюбка, і даў мне і гэтага» (Быцьцё 29:33).

      Дванаццаць сыноў Якава паказала на марках, выдадзеных у 1973 годзе поштай Ізраілю. На іх рэпрадукцыя прыгожых вітражоў, выкананых Маркам Шагалам, габрэйскім мастаком, народжаным у Віцебску ў Беларусі. Знаходзяцца яны ў вокнах сынагогі ў Цэнтры Мэдычным у Айн Карэм на заходным прадмесьці Ерусаліма.

      Першы вітраж ясна нябескага колеру прасьвечаны Рувіму, першароднаму сыну Якава. На версе запісана цытата з Кнігі Быцьця: «Рувім, першынец мой! ты бушаваў, як вада» (Быцьцё 49:3,4). Гэта намёк на гвалтоўны характар Рувіма.

      Рувім. Сымон. Вітражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркі пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1973 годзе

      Другі вітраж сіняга колеру прысьвечаны Сымону. Яго імя напісанае па-габрэйску ў памаранчавым коле ў версе з правага боку. У нізе цытата: «праклён гневу іхняму, бо ён жорсткі, і лютасьці іхняй, бо шалёная» (Быцьцё