вас?»
«Я ні на што не хварэю, і ў мяне ёсць з сабой кантрацэптывы».
«А чым я буду абавязаны Зары за такую паслугу?»
«Яна скажа вам гэта пры асабістай сустрэчы. Вось я пакідаю вам нумар яе надалонніка».
Лёгкімі рухамі дзяўчына скінула з сябе сукенку, а потым і ўсё іншае і зноў лягла на ложак.
Жанчыны Мегаполіса ў сваёй асноўнай масе былі не такія. Маленькія, з нямытымі валасамі галоўкі, блатная мова, крыклівасць, істэрычнасць. Разам з тым амаль атрафіраваная здольнасць нараджаць дзяцей, гатаваць больш-менш прыстойную ежу, ранняя даступнасць – доза ці алкаголь, альбо грошы, альбо якія танныя пацеркі ці завушніцы і абсалютная адсутнасць хоць якога намёку на пачуццё нацыянальнай, у рэшце рэшт, агульначалавечай годнасці.
Многія з іх, як ён лічыў, набылі характэрныя рысы істэрычна-мазахісцкага псіхозу, які іншым разам выяўляўся вельмі дзіўнымі ўчынкамі. Так, некаторыя ішлі ў паслугачкі да цёмнаскурых, станавіліся там ніжэй за рабынь, другія абкрадалі сваіх бацькоў і з украдзеным уцякалі ў іншыя землі да якога-небудзь Мустафы, трэція нараджалі мяшанцаў, чацвёртыя кідалі іх на волю лёсу. Асабліва здзівіла яго адна гісторыя пра дзяўчыну, якая ўвесь час збірала грошы, каб паехаць за акіян, у Індыю, дзе жыў яе любімы кінаакцёр. Яго фотаздымкамі яна заклеіла ўсе сцены ў сваёй кватэрцы і штодня малілася на іх. Патрэбнай сумы аніяк не збіралася, і яна пачала разносіць «дазняк», потым абрабавала і задушыла нейкую старую, трапіла ў турму, але і там пачынала кожны дзень з пацалунка фота яе далёкага абранніка і марыла пра тое, як яна выйдзе на волю, назбірае грошай і паедзе ў той горад ды ўсяго толькі пройдзецца па той вуліцы, падыхае тым паветрам, дзе знаходзіўся яе кумір…
З гэтай было нешта іншае. Механічная пакорлівасць лялькі, гатоўнасць выканаць любое жаданне, пусты позірк.
Слядак думаў нядоўга, у рэшце рэшт ён нічога не губляў. Натуральнае здаровае жаданне варухнулася ў ім пры выглядзе гэтага аголенага маладога цела. Тым не менш ён выцягнуў з сумкі прадукты, якія набыў у краме, паклаў на стол, туды ж паставіў і бутэльку віна, пасля чаго спытаў, ці не хоча дзяўчына павячэраць разам з ім?
Моўчкі тая падхапілася з ложка, накінула на плечы коўдру і пачала наразаць хлеб.
«Ты даўно ў Зары?» – спытаў Слядак.
«Так», – кіўнула дзяўчына.
«Дзе твае бацькі?»
«Не ведаю».
«Прастытуцыя – твой асноўны занятак?»
«Не заўсёды. Я – пакаёўка».
Распытваць далей не было сэнсу. Слядак хацеў сабраць са стала рэшткі ежы, але дзяўчына яго апярэдзіла і хутка зрабіла ўсё сама. Яна скінула з сябе коўдру, якая вісела на ёй накшталт хітона, і зноў апынулася ў ложку. Слядак, пакуль тое, схадзіў да Крэза і аднёс яму віна.
«Мне прыслалі дзяўчыну на ноч», – паведаміў ён.
«Хто?» «Зара».
Крэз крыху падумаў.
«Значыць, ёй трэба паслуга ў адказ, – урэшце выказаў ён сваю думку. – Тут усё не проста так».
Вярнуўшыся, Слядак не стаў пытаць дзяўчыну ні пра яе імя, ні пра што іншае. Дый што можна выведаць у робата, зомбі?
У ложку яна механічна выконвала быццам запісаную ў