Anatol Starkou

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси


Скачать книгу

ССР» [20]. Закон аб мовах 1990 г. – Luo Biming – LiveJournal, 2006.

      Мо, то была не адраджэнская мова? Не тарашкевіца ў якасці нормы класічнага правапісу? Можа. Бо найменш два дэпутаты Фракцыі БНФ пасля ўцёкаў вясною 1996 года ў Польшчу, а затым у ЗША, працуюць на амерыканскай Беларускай службе «Радыё Свабода». Іх сумесных інтэрв’ю нямала на РС, і ў дадзеным творы яны таксама цытуюцца. А РС карыстаецца тарашкевіцай. Вось што кажа пра Сяргея Навумчыка «Вікіпедыя»: «Працуе на Радыё Свабода ад 1990 году» [21]. Сяргей Навумчык – Вікіпэдыя (wikipedia.org)

      Нагадаю, што Сяргей – быў дэпутатам ВС 12 склікання з сярэдзіны мая 1990 года. Ён быў у фракцыі БНФ «Адраджэнне».

      Be. Wikipedia: «Радыё „Свабода“ заснавана ў Мюнхене ў 1952 годзе ва ўмовах „халоднай вайны“ для вядзення прапаганды супраць СССР. У 1953-м пачало вяшчанне пад назвай Радыё „Вызваленне“. У складзе радыё былі арганізаваны адпаведныя нацыянальныя рэдакцыі, у тым ліку і беларуская, што пачала вяшчанне 20 мая 1954 года. У склад першай беларускай рэдакцыі ўвайшлі: Вінцэнт Жук-Грышкевіч (кіраўнік), Пётра Сыч (намеснік), Янка Ліманоўскі, Сымон Кабыш (Кандыбовіч), Лявон Карась. Напачатку гэта былі 15-хвілінныя перадачы 24 разы на суткі. З 19 сакавіка 1956 года праграмы былі прадоўжаныя да 20 хвілін і перасылаюцца цяпер 18 разоў на суткі. Кажная беларуская радыёвая перадача пачыналася словамі: „Тут Радыё „Вызваленне“. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага свету… Наш голас ёсць вашым голасам, бо мы з’яўляемся часткай вас, часткай усіх Беларусаў“. Беларуская Рэдакцыя Радыё „Вызваленне“ гаварыла аб яго мінуўшчыне беларускага народу, аб яго палітычным, сацыяльным і нацыянальным жыцці ў межах СССР. Асноўнымі кірункамі радыёперадач „Свабоды“ былі крытыка сацыялізму, савецкага ладу, нацыянальна-дзяржаўнага ўпарадкавання СССР. У іх асвятляліся негатыўныя з’явы з гісторыі і сучаснага жыцця СССР і Беларусі, у тым ліку парушэнні правоў чалавека, палітычныя рэпрэсіі ў СССР. Паведамлялася пра падзеі і здарэнні, якія замоўчваліся ў савецкіх СМІ, пра праваабарончы рух, дысідэнтаў, чыталіся творы, што былі забаронены ў СССР. Пасля распаду СССР і спынення „халоднай вайны“ беларуская рэдакцыя Радыё „Свабода“ вяшчае ў новых умовах. У 1995-м штаб-кватэра „Свабоды“ перанесена з Мюнхена ў Прагу. Створаны карэспандэнцкія пункты ў Беларусі. Пашырыўся і абнавіўся штат рэдакцыі. Беларуская служба Радыё „Свабода“ цяпер вяшчае па 8 гадзін у суткі на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама са спадарожніка. З 10 снежня 1998 года Радыё вяшчае таксама праз сеціва, сайт Радыё „Свабода“ карыстаецца тарашкевіцай. У эфір выходзяць інфармацыйныя і аналітычныя праграмы па палітычных, эканамічных, культуралагічных, гістарычных, рэлігійных, краязнаўчых і інш. праблемах. Наладжана двухбаковая сувязь са слухачамі. Журналісты „Свабоды“ арыентаваныя на заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці» [22]. Беларуская служба Радыё «Свабода» – Вікіпедыя (wikipedia.org)

      Тады