Anatol Starkou

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси


Скачать книгу

дзён кляпаў гэты каментарый на сайце «Вытокі». Сто разоў рэдагаваў і 9 верасня 2022 года вырашыў спыніцца. Для мяне, хто добра ведае БЧБ свабоду слова і свабоду іншай думкі, бо іх няма і ніколі не існавала ні ў адным БЧБ СМІ (тутэйшым ці замежным), бо гэтае неіснаванне і ёсць сутнасць БЧБ дэмакратыі – або ты ў БЧБ секце і пішаш па БЧБ, як «Радыё Свабода» + абавязкова «Лука-ла-ла-ла ды дыктатура і крывавы рэжым», або ты лукашыст ці кадэбіст, дзіўна, што рэдакцыя сайта «Вытокі» так і не заблакіравала мяне пад час тварэння гэтага опусу і не выдаліла разам з ім. Мяркую, што рэдакцыя яшчэ не вярнулася з вакацыі ці рана пачала капаць бульбу, і ёй не да майго тварэння. Але яна вернецца. Бо задзяўбуць рэдакцыю «Вытокаў» адраджэнцы «Радыё Свабода», сярод якіх нямала пазьнякоўцаў, ці іншых «Нашых Ніў» ды «Новых Часоў», не кажучы ўжо пра ўсю мафію БЧБ СМІ, якая па БЧБ здурнела сама і зрабіла зомбі сваіх БЧБ чытачоў з часоў псеўдаадкрыцця Курапатаў нашым вядомым адраджэнцам нацыі і да сённяшніх дзён, купаючыся ў БЧБ хлусні пра зя-БНФ «Адраджэнне» і яго вялікі БЧБ подзвіг у нашай гісторыі.

      Пікам той хлусні сталі падзеі лета-восені 2020 года, калі на вуліцы выйшлі ўжо БЧБ зомбі, а не беларусы і беларускі, жадаючыя палітычных пераменаў, як маё пакаленне выходзіла ў канцы 80-х – пачатку 90-х мінулага, XX стагоддзя. БЧБ зомбі – гэта прадукт палітыкі адраджэння нацыі па бел-чырвона-беламу. Але гэта іншая гісторыя, і яе я таксама апішу. Паспрабую паспець апісаць тут. Мне ўсё ж крыху болей за 70.

      Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Частка I

      Кажуць, некалі Бог сабраў прадстаўнікоў грамадства з усіх краін, каб раздаць дэмакратыі. У яго шмат іх тады было…

      Пакуль чакалі Усявышняга, гудзеў чалавечы вулей, і Бог назіраў збоку, а потым, у залежнасці ад моцы гэтага гуду ў той ці іншай суполцы, раздаваў з торбы дэмакратыі. Урэшце дайшоў да беларусаў, якія стаялі моўчкі, і спытаў: «Чаму маўчыце, людзі?» У адказ таксама было доўгае маўчанне, і толькі адзін беларус Аляксандр вырашыў адказаць: «Яны ўжо некалькі стагоддзяў не размаўляюць адзін з адным, бо калісьці пасварыліся».

      Бог аддаў яму торбу, махнуў на беларусаў рукой і заклапочана сышоў.

      З тых часоў адзін Аляксандр ведае, што было ў той торбе. Бо астатнія па-ранейшаму маўчаць, па-ранейшаму байкатуюць дэмакратыю.

      Якую самую сакрэтную тайну аб нас, беларусах і беларусках, ведае ЧЗ лукашызм? Мы не аб’ядноўваемся. Гэта наш сакрэт. А навошта аб'ядноўвацца? Каб быць разам. З кім? З патрыётамі. Старыя людзі кажуць, калі на Беларусі з’явілася бульба, то ад патрыётаў і праблем, звязаных з імі, беларусы хаваліся ў бульбу. Калі з’явіўся інтэрнэт – сталі хавацца на форумах за клавіятурай, галоўным чынам пад прозвішчамі. Хто такія патрыёты? Людзі. Мяркую, сёння на Беларусі амаль 9 499 999 патрыётаў. Было б роўна 9,5 мільёнаў, ды я сябе ў той спіс не ўключыў.

      Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка змагаецца з усімі. А Зянон Станіслававіч Пазьняк, так бы мовіць, бацька двух лукашызмаў – бел-чырвона-белага і чырвона-зялёнага –