Anatol Starkou

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси


Скачать книгу

наўрад ці адлюстроўваюць рэальную папулярнасць БНФ на той час з прычыны шматлікіх фальсіфікацый падчас выбараў. Фракцыя БНФ у парламенце, дзе пераважная бальшыня дэпутатаў была камуністамі, утварыла ядро дэмакратычнай апазіцыі» [6]. Кароткі нарыс гісторыі Партыі БНФ. Партыя БНФ» Пра партыю (narodny.org)

      Атрымліваецца, калі б камуністам – дэпутатам таго ВС = амаль 9/10 усіх дэпутатаў не хапіла галасоў Фракцыі БНФ, то мы б не абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт БССР? Так. Мы б у часы Горбі, у часы перабудовы, калі пачаўся парад суверэнітэтаў былых савецкіх рэспублік, асароміліся б, абняславіліся б, дзякуючы Фракцыі зя-БНФ, што ў такі адзіны за стагоддзі момант ісціны, дараваны нам Гарбачовым, не здабылі дзяржаўны суверэнітэт = незалежнасць Беларусі. Але абвяшчэнне суверэнітэту адбылося! І абвясцілі яго нашы камуністы – нашчадкі тых, хто 1 студзеня 1919 года на трэці дзень пасля стварэння КП (б) Б абвясцілі стварэнне БССР. (Назва была крыху іншая, але гэта стала затым, і яна нам вядома лепш.) 27 ліпеня 1990 года нашы бальшавікі абвясцілі незалежнасць = дзяржаўны суверэнітэт сваёй Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Някепска. Крыху пазней перайменавалі БССР у Рэспубліку Беларусь і вярнулі ёй свае чырвона-зялёны сцяг і герб.

      Дык ці быў БНФ? Не. Быў, так бы мовіць, прыватны зя-БНФ, або БЧБ БНФ, а Беларускага Народнага Фронту не было. Бо беларускі народ не даў бы згоды кіраўніку фракцыі на выхад з залы ВС, каб тым самым навекі выключыць БНФ з ліку палітычных сіл, якія абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. Бо незалежнасць сёння ёсць, а заўтра яе няма – захапіў вораг краіну. Потым прагналі ворага і зноў незалежныя. А дзяржаўны суверэнітэт абвяшчаецца адзін раз у гісторыі нацыі. Пры гэтым не мае значэння, яна адроджаная кімсьці ці не. А нацыя прасіла адраджэнцаў яе адрадзіць? Не.

      А чаго тады ўвогуле адраджэнцы нацыі пайшлі ў дэпутаты ў камуністычную пастку – у ВС, дзе тусаваліся 9/10 дэпутатаў-камуністаў, і прастаялі там каля мікрафонаў амаль ШЭСЦЬ гадоў з сямі гадоў адраджэння? Таму што не глядзелі савецкі фільм «Чапаеў», і ў ім той эпізод, дзе Васіль Іванавіч вучыў Пецьку, ДЗЕ павінен быць «камандуючы Беларускім Народным Фронтам у той ці іншы момант бою за ідэалы адраджэння нацыі». Жарт. Ну, не каля мікрафона ж камуністычнага ВС стаяць шэсць гадоў, калі нацыя сядзіць у гэты час дома на канапе і глядзіць TV шоу адраджэння з ВС, якое трансліравала камуністычнае БТ, каб неадроджаная нацыя менш швэндалася па вуліцах з БЧБ сцягам ды заклікам «Жыве Беларусь!».

      Дык што зрабіў зя-БНФ? Пшык. Бо калі не галасаваў 27 ліпеня 1990 года ў ВС за векавую мару беларусаў і беларусак мець сваю незалежную суверэнную дзяржаву, то ўсё астатняе – пшык. Вялікі БЧБ Пшык. Ну не лічыць жа за поспех уцёкі ўвесну 1996 года авангарда зя-БНФ «Адраджэнне» за бугор ад нацыі, БНФ і адраджэння да мікрафонаў і касы амерыканскай «Свабоды», дзе акапаўся авангард на дзесяцігоддзі, з мэтай усё ж адрадзіць беларускую нацыю, якая засталася на Бацькаўшчыне. У 1999 годзе зя-БНФ не стала. «Погиб Максим…»

      Затым,