Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси
за Аляксандра Лукашэнку, дзейнага прэзідэнта.
5135 – за Аляксандра Мілінкевіча, вылучэнца ад апазіцыйнага Кангрэса дэмакратычных сіл, што адбыўся ў кастрычніку 2005 года.
2354 – за Зянона Пазняка, старшыню КХП-БНФ. З красавіка 1996 года пражывае ў ЗША. Паводле закону кандыдат мусіў пражыць у Беларусі 10 перадвыбарных гадоў, аднак у 2001 годзе Канстытуцыйны суд дазволіў яму балатавацца. Пасля прыпынення пракуратурай крымінальнай справы супраць Пазняка за артыкулы, надрукаваныя ў газетах «Свабода» і «Пагоня», за ўлік яго ініцыятыўнай групы прагаласавала 7 членаў ЦВК, супраць – 5. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеня.
143 – за Сяргея Скрабца. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеня на карысць Казуліна.
1151 – за Валерыя Фралова, дэпутата Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання і генерала. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 1 лютага на карысць Казуліна, не сабраўшы дастатковай колькасці подпісаў.
Дастатковую колькасць подпісаў у ТВК падалі:
Гайдукевіч; Казулін; Лукашэнка; Мілінкевіч.
Праверка пададзеных подпісаў доўжылася 15 дзён. З 27 студзеня да 11 лютага вылучэнцы мусілі падаць у ЦВК дэкларацыі аб даходах і маёмасці за сябе і блізкіх сваякоў. 17 лютага ЦВК зарэгістравала 4 кандыдатаў» [8]. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006) – Вікіпедыя (wikipedia.org)
Бо калі партыя, палітычная сіла, не лічыць вынікі рэферэндуму-1996 легітымнымі, то навошта ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах? Бо адпаведна афіцыйным вынікам рэферэндуму-1996 сталі дзейнічаць змены ў Канстытуцыі-1994, згодна з якімі праходзілі прэзідэнцкія кампаніі 2001 – 2006 гадоў, і палітычная гульня ў выбары праходзіла па правілах улады Лукашэнкі. Такім чынам КХП БНФ разам з іншымі палітычнымі сіламі і беларускі народ сваім удзелам у тых кампаніях легітымізавалі рэферэндум 1996 года і ўладу Лукашэнкі – тую ўладу, ад якой авангард БНФ збег у замежжа ўвесну 1996 года.
«Патрэбны новы народны Рух». Пад такой назвай 14 сьнежня 2008 году cайт КХП БНФ апублікаваў выступ Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» Зянона Пазьняка на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» [9]. ПАТРЭБНЫ НОВЫ НАРОДНЫ РУХ – Зянон Пазьняк – Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (pazniak.info), 2008.
25 жніўня 2016 года. «У цыклі Свабоды „Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці“» – інтэрв'ю з адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, лідарам Апазіцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання, адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком [10]. Пазьняк: Здабыць незалежнасьць авангард здолеў. Сілы, каб узяць уладу, ужо не было (svaboda.org), 2019.
У ім ён сказаў: «Сілы, каб узяць уладу, ужо не было».
Тады ж я дапісаў каментарый, і «Радыё Свабода» яго надрукавала, але потым выдаліла: «Але дабегчы ледзь не да канадскай мяжы ўсё ж хапіла».
Васіль Быкаў: «Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі.