Anatol Starkou

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси


Скачать книгу

мінімум дваццаць восем гадоў два лукашызма – БЧБ і ЧЗ.

      Нагадаю, што беларускія бальшавікі-камуністы з 1 студзеня 1919 года нікому ўладу не аддавалі. Тады ж на трэці дзень пасля стварэння Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі яны ў расійскім Смаленску абвясцілі стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь у складзе Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, якая потым выйшла са складу РСФСР і пазней стала Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай – стала іх, нашых бальшавікоў-камуністаў, БССР, для якой іх прадстаўнікі, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання, 27 ліпеня 1990 года прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце і змянілі назву на Рэспубліку Беларусь. Гэта іх дзяржава, іх у яе ЧЗ сцяг і герб. Дзякуй, Зяноне!

      Бо пасля ўцёкаў увесну 1996 года ў Польшчу і ЗША, дзе ў жніўні Зянон Станіслававіч папрасіў у Дзярждэпартамента палітычны прытулак і потым яго атрымаў, ён разам са сваімі паплечнікамі цягам наступных гадоў не аб'ядноўваў грамадства з мэтай барацьбы супраць ЧЗ лукашызму, а нават дзяліў, і таму ў 1999 годзе быў развалены БНФ «Адраджэнне». Бо не арганізатар, не менеджар ён, не кіраўнік, а апантаны ідэяй чалавек. Шоўмен. Бо сярод апазіцыйных ЧЗ лукашызму беларусаў, якія не падтрымліваюць яго ідэалогію i ЧЗ лукашызм, кажучы словамі паплечнікаў Пазьняка на форумах БЧБ СМІ, былі і ёсць лукашысты, правакатары, кадэбісты, грантасмокі і іншыя. А ён казаў, што:

      «Нацыянальная рэвалюцыя на Беларусі можа стацца толькі Бел-Чырвона-Белай. Усё астатняе, усе іншыя расфарбоўкі ня будуць і ня могуць быць рэвалюцыяй на Беларусі, а якраз наадварот – гэбоўскай антыбеларускай „контрай“, закамуфляванай пад нейкі фарбшцюк» [13]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» Развагі пра беларускія справы, 2005;

      «Захад стымуляваў у нас стварэньне цэлай папуляцыі палітычных паразытаў, якія гатовыя ўдзельнічаць у любых выбарах і рэфэрэндумах, калі за гэта плацяць грошы» [14]. З. Пазьняк: «Мусіць быць байкот незаконным выбарам» (svaboda.org), 2009;

      «Псэўдаапазыцыя і ўся гэтая квазі-дэмакратыя, прыкормленая з-за мяжы». [15]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» З. Пазьняк: Ствараць грамадзкі грунт і сілу, 2012.

      Ці аб'ядноўваліся б вы з такімі «іншадумцамі»? Я – не! Дык і зянонаўцы не аб'ядноўваліся з намі ні на Беларусі, дзе пануе па іх мерках КДБ, ні за мяжой, дзе беларускай Канторы, мяркую, няма. Затое ў сваёй секце, якую яны называюць народнай партыяй, зянонаўцы адрадзіліся да ідала пакланення: «Толькі Зянон!» – чуваць іх заклік на форумах, дзе ўжо шмат гадоў у часы існай улады зя-змагары змагаюцца з беларусамі, якія супраць ЧЗ лукашызму, і іх шматгадовая «барацьба» нагадвае мне расейскую «гапонаўшчыну» 1905 года, а таму некалі на форуме газеты «Наша Ніва» я назваў гэтую здрадніцкую дзейнасць зянонаўцаў сугучнай – «зяпонаўшчына», а ідалапаклоннікаў, якія змагаюцца з беларусамі, – «зяпонаўскімі