Алена Брава

Рай даўно перанаселены (зборнік)


Скачать книгу

не разумее, што Распусніца – адно маска ў аматарскім ля-лечным спектаклі, парык, напнуты на палку ад швабры. Зрэшты, ён зносіць з сабою адну кнігу (няўжо ён умее чытаць?!), потым другую… Ён – вось дык справы! – расказвае ёй свой сон: бацька-нябожчык кліча яго да сябе, і менавіта ў яе, Юлі, ён шукае пара-тунку ад сваіх сноў. Вунь яно што: у гэтым моцным целе гняздзіцца страх смерці, гатовы вырвацца вонкі, як спружына з паламанай цацкі. Віват! Яна зрабіла немагчымае: ператварыла здаровую, надзеленую нервовай сістэмай прымата істоту ў псіхастэніка. Вось-вось ён прапануе ёй пабрацца шлюбам – такія толькі так і робяць! Здаецца, яна выпіла яго, а не наадварот: быкі не хар-чуюцца кветкавым пылком. Але як толькі ён гатовы ў яе закахац-ца, у ёй нараджаецца і расце страх: калі ён даведаецца, якая яна насамрэч, ён адразу ж з агідай адвернецца. Паўстаўшы з муж-чынам вочы ў вочы – у шлюбе гэта непазбежна – ёй давядзецца перастаць іграць ролю і апынуцца… а, дарэчы, кім? Дык жа якраз сябе яна і намагаецца схаваць за дзясяткам партатыўных асоб, бо ўпэўнена: ніхто не пакахае яе такую, якая яна ёсць. Матэматык – выпадковасць. Моцна абняўшы сябе рукамі, каб не загаласіць, яна ходзіць па пакоі, па сваёй клетцы, дзе кожная рэч «ведае сваё месца» і не асмельваецца парушыць Яго Вялікасць Парадак: любая кніга з вокладкай, якую ў правінцыйным гарадку знайшлі б дзіўнай, крыкам крычала б пра таямніцу наяўнасці ў яе гаспадыні інтэлекту, які тая імкнецца схаваць, нібыта ганебную хваробу.

      Што ж, згодна з вядомым літаратурным сцэнарам, ад Быка цяпер патрабуецца адно: ён павінен кінуць яе, прымусіць пакутаваць. Як гэтага дасягнуць? Колішняя руплівая дзяўчынка, што зімнімі вечарамі цярпліва стаяла пад вокнамі суддзі, ведае на «выдатна», чаго мужчына не церпіць: Вялікага Рамантычнага Кахання. Яна раптам скідвае маску і аддае Быку ўсе лісты, якія пісала яму, не адпраўляючы (а гэта вялікі пачак). Замест Распусніцы перад здзіўленым героем-палюбоўнікам з’яўляецца разум-ненькая ды адукаваная німфа.

      «Ты снішся мне з дзіўнай, але ўстойлівай перыядычнасцю – раз у месяц, – даводзіць яна ў першым з гэтых лістоў, адзіным, які небарака-адрасат здолеў адужаць. – Магчыма, каханы, гэта якраз і ёсць перыяд паўраспаду ядра маёй асобы: за такі час яно паспя-вае, быццам у якога-небудзь урана, часткова загінуць, але яшчэ здольнае аднавіцца, і тады ў сне з’яўляешся Ты, каб я не памерла зусім. Наўрад ці Ты ўпэўнены ў існаванні энергіі біяполя (у чым ён дакладна ўпэўнены, дык гэта ў тым, што Райка з роты сувязі ў ложку здабыла сабе званне маёра – менавіта так ён кажа саслужыўцам), дык вось, апошнімі даследаваннямі даказана існаванне нейкіх мікрачасцінак, якія матэрыяльна перадаюць духоўную сувязь блізкіх людзей на адлегласці, але, здаецца, толькі ў межах Зямлі (парушаць гэтыя межы ён яўна не спяшаецца). Так што не дарэмна мне заўжды здавалася, што, калі Ты снішся мне, з Табою ці са мною штосьці адбываецца, і рэакцыя на гэты сусветны жах – пратэст або пакора, скарга або праклён – перадаецца цераз нашыя духоўныя палі, якія толькі ноччу, напэўна, і ажываюць…»

      Ён