ў цішыні. у сваёй, няхай і занядбанай, кватэрцы. у душэўным спакоі.
– ці спынецца, урэшце, гэта рохканне? мову
то хоць не чапайце. – сказаў ён. быццам нягучна. сам сабе. але ў паўзе яго нечакана пачулі. пасыпаліся заўвагі. іншыя даволі зласлівыя.
– хто как хаціт. тот так і гаварыт.
– жыць не дают. разумнікі.
– нацугі. канстанцыя нібы ўзляцела:
– спыніцеся! закрычала яна ўслед музыкам. якія ўжо выходзілі з вагона.
– я ўспомніла! хачу песню! вось гэту:
– остановите музыку! скажу вам я! скажу вам я! с другим танцует девушка моя!
жанчына ў капялюшыку падтрымала адабральна:
– правільна! я ж помню. это бюль-бюль
оглы! харошая песня! яе перабілі бабы за спінай у валовіча: —
– эта не бюль-бюль-оглы. эта магомаев пел. муслім.
у размову нервова ўмяшалася яшчэ адна. праз праход:
– не муслім. вы няправільна гаварыце. бабы абурыліся:
– чіво эта неправільна? так, хто эта пел? тая, што сядзела праз праход, узвілася з месца.
– эта тыніс мягге пел! надо знать! навокал загаманілі:
– какой ішчо мяге? эта не наш! канстанцыя была ў захапленні:
– куды? куды вы цягу далі? – закрычала яна ў спіны музыкам. —
– мы хацім гэту песню! але двое з гармонню і бубнам ужо таропка выйшлі. у суседні вагон.
у канцы яго, за спінай, зноў зацвэнькалі на гітары. пачалі гікаць. затанчылі. але неўзабаве кінулі. ад неспакойнай суполкі аддзяліўся адзін. і няцвёрдай хадой скіраваў да валовіча. утаропіўшыся ў яго позіркам выцвілых. свіных вочак. з даўгімі, сальнымі валасамі. кірпаты нос быццам нешта вынюхваў.
канстанцыя між тым трыумфавала.
– правільна! і я люблю эту песню! і нягучна запела. нізкім, не сваім голасам:
– тирлитирлитирлили тюрлирлениайлюли…
і нечакана дадала. на вуха валовічу:
– а вось і марык ідзе. двайнік. клон. ха-ха.
хлопец пасвідраваў вачыма валовічаў твар. яго слінявы рот нядобра перакрывіла. на спалох бярэ, – вяла падумаў валовіч. – хоча вэрхалу. і хоча быць пабітым. комплекс наздрова. з гогалеўскай паэмы.
– а чё ты выламваешся, га? чё, панармальнаму гаварыць не можаш? – з націскам спытаў маладзён.
валовіч адцапіў лёску са сваёй рукі. – а, ты менавіта да мяне? з базарам? – спытаў ён маладзёна. —
і дадаў амаль лагодна:
– дык я з табой свінню не пасвіў.
на што канстанцыя радасна зашаптала. вочы яе блішчэлі:
– свінню не пас. свінапас! і сказала ўжо ўголас:
– а вось і «паганяла»:
– сві-на-пас!
маладзён пасунуўся на валовіча. намагаючыся ўхапіць. рукастай даланёй. на гэта валовіч падняўся з месца. і ўдарыў таго хукам злева. прыцэльна. у падбародак. і не спудлаваў. маладзён пачаў асядаць. на жанчыну ў капялюшыку. тая ўзвыла з перапуду. да маладзёна ўжо беглі. на дапамогу. замахалі рукамі. перашкаджаючы адзін аднаму.
нехта завішчэў:
– міліцыю! міліцыю выклікайце!
на сігнальную кнопку з адпаведнай шыльдай ужо торкалі пальцам.
над