нават не ведаем. у чым сапраўдны сэнс суадносін знакамітага трохкутніка: адам – ева – змей. ці можна тады залічыць і еву ў апантаныя д’ябальскай сутнасцю? бо са свяшчэннага пісання не зусім ясна – з кім менавіта. і дэ-факта – таямніча размаўляў адам у садзе? можа ўжо тады ён цьмяна прадчуваў жахлівыя наступствы будучых сэксуальных рэвалюцый. нашэсця садамітаў. сусветных метафізічных мутацый. а можа, пра ўсё гэта яго і папярэджваў творца?
ноччу валовіч амаль не спаў. раніцай запатрабаваў адвесці яго да лекара. адмовіўся ад ежы. але просьбу яго пакінулі без увагі. дзверы на ўваход і на выхад былі без ручак. як ён заўважыў, медыкусы іх адчынялі маючы кожны свой ключ. прайшоў дзень. і яшчэ адна ноч. адзін са знаёмых санітараў даўно змяніўся. той, хто яго замяніў, быў даволі нягеглы. і валовіч задумаў уцёкі. чакаў зручнага моманту. які, урэшце, і наступіў. нягеглы санітар зайшоў у бокс. па нейкіх сваіх справах. валовіч паклікаў яго:
– хадзіце сюды! ёсць пытанне!
той падышоў усутыч. і схіліў да валовіча, які сядзеў на ложку, незадаволены твар. гэта быў, на выгляд, вясковы мужычок. яшчэ малады. які аддаў перавагу працы ў калгасе. на карысць лякарні. валовіч кульнуў яго долу. запіхнуў у рот рушнік. другім звязаў ногі. трэці паслужліва перадалі яму «распісаныя». якія па-звычцы гулялі ў карты. але з такой нагоды адразу кінулі. валовіч звязаў санітару і рукі. папярэдне сцягнуўшы з таго халат. і каўпак. за ім з жахам назіралі. валовіч апрануў халат, насунуў каўпак. і знайшоў у кішэні ключ ад дзвярэй. пасля чаго ўпэўнена выйшаў вонкі. спусціўся па лесвіцы. і апынуўся на падворку. дзе бадзяліся хворыя з іншых карпусоў. прабягалі медсёстры. ніхто не звяртаў на яго ўвагі. і валовіч скіраваў да брамы. якая была расчынена. за ёй зняў з сябе халат і каўпак. усё кінуў у кусты. і рушыў да аўтобуснага прыпынку.
нейкі час ён стаяў. у чаканні аўтобуса. а потым стома ўзяла сваё. і ён сеў на лаўку. купка жанчын побач абмяркоўвала нешта сваё. «ду-ду-ду-бубу-бу», – аднастайна гудзелі іх галасы. валовіч заплюшчыў вочы. слабы ветрык ціха абвяваў яму твар.
– бон жур, таварыш напалеон!
жорсткая рука лягла яму на плячо. трое санітараў атачылі яго. з усіх бакоў. насцярожана назіралі. адзін – з тых самых старых знаёмых. з набітымі касцяшкамі рук. – пэўна, займаецца ўсходнімі адзінаборствамі. – падумаў валовіч.
– і вам таго ж, – адказаў ён.
санітары злосна пераглянуліся. акрамя студэнтаадзінаборцы. той па-змоўніцку ўсміхнуўся валовічу. і весела прапанаваў:
– пайшлі, таварыш напалеон. у хату!
8
прайшлі суткі. а потым яшчэ адны. пасля чаго валовіча нечакана павялі. у кабінет лекара. той на гэты раз быў без халата. у легкадумнай тэнісцы. лысіна яго набыла меднае адценне. – пэўна, ад сонца, – вяла падумаў валовіч. лекар нечакана працягнуў яму руку. і прапанаваў сесці.
– сядайце! мяне завуць васіль сцяпанавіч.
– сказаў ён. кіўнуўшы на крэсла. і працягнуў:
– ну вы і напракудзілі. у маім аддзяленні ўпершыню такое. праўда, і я тут не так ужо і даўно…
валовіч