Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства


Скачать книгу

рашыўся перапыніць гетмана сваім пытаннем.

      – Чулася, чым болей дваран пакідала калускі лагер, тым больш наплывала гарадской галоты ды вясковых.

      – Так, – незадаволена пацвердзіў Сапега. – І ўсе спрэс менаваліся казакамі! А пан Жулкеўскі па ранейшаму трымаецца думкі пра вунію? – запытаўся, каб перавесці размову на іншае.

      – Дынастычную, – удакладніў ганец. – Так і загадаў перадаць яснепану і на Маскву данесці, што не адступіцца.

      – Маеш туды ехаць? Небяспечна. Асабліва зараз.

      – А дзе бяспечна, яснепане? – горка ўсміхнуўся Бражына. – Раз казе смерць.

      – Твая праўда, – спачувальна прызнаў гетман. – Вучу ксяндза пацерам, – хмыкнуў і прамовіў у задуменні: – Кажуць, за маладым смерць услед бяжыць, але ганцоў яна спераду чакае. Выглядае, калі памыліцеся і не туды супіце—павернеце. Так што мей вочы вакол галавы!

      – Пастараюся, яснепане! – запэўніў шчыра.

      А хто зойме трон, аднадумства не было. Дваранскія прадстаўнікі ў Земскім саборы мелі колькасную перавагу і не хацелі перадавяраць сямібаяршчыне вырашэнне сваіх спраў у перамовах з Жулкеўскім. Амаль паўтысячы дваран, стольнікаў і баярскіх дзяцей на чале з князем Чаркаскім з’явіліся да гетмана са сваімі пастулатамі і пачулі шмат і розных абяцанак.

      Жулкеўскі папрасіў дзень на роздум, калі з’явіўся ганец ад караля. Нечаканыя перамогі гетмана схілілі Жыгімонта перагледзець ранейшыя, смаленскія, дамоўленасці з маскавітамі.

      Ён пачаў адкрыта дамагацца царскага трону для сябе. Баяўся, што пятнаццацігадовага Уладыслава, калі не звядуць са свету, то зрусіфікуюць, а падпарадкаваць праваслаўе Рыму здолее толькі ён, Жыгімонт. Не прайшла злосць ад ліста караля, ледзь паспеў гетман з палкоўнікамі прысягнуць на пункты пагаднення, як 30 жніўня ганец прывёз сціслыя інструкцыі, каб Масква прысягала Жыгімонту і Уладыславу разам! Каб не адпіхнуць маскавітаў, з якімі знайшоў агульную мову, гетман рашыўся затаіць змест каралеўскіх жаданняў. Не ўгадаеш, як там будзе з Уладыславам, з яго рэгентам, але кароль Жыгімонт распаліць такія жарсці, што ніякай крывёю не зальеш. Заставалася апошняя спроба: выслаць пасольства баяраў да Смаленска.

      Гетман аглядаў імянітых наведвальнікаў, стараючыся ўкрыць змрочны настрой.

      – «Фёдар Мсціслаўскі! Ці не ў ліку галоўных, княжа? Няўжо азвалася беларуская кроў? Але ж карані даўно абарваліся. Якой выгады спадзяешся ад колішніх сваіх? Ці не таму адмаўляўся ад прастолу і Шуйскаму прысягаў, што ўсё прадбачыў? А князь Васіль Галіцын напэўна не думае пра шапку Манамаха на галаве каралевіча. Сваю падставіць фанатычнаму Гермагену, нязгоднаму на лацінніка. А вунь і Даніла Мезецкі, учарашні непрыяцель…і Фёдар Шэрамецеў. Яны ўпусцілі войска Рэчы Паспалітай у Маскву і прывялі жыхароў да прысягі каралевічу Уладыславу. Яны ж разаслалі па ўсёй Масковіі «ізвестітельные» граматы з патрабаваннем прысягі каралевічу. Усе нібыта прыхільныя каралевічу, каралю ды ягонаму гетману. Але ад якога часу і да якога?…»

      На