Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства


Скачать книгу

вялікае, але астатніх, світу, падрыхтавалі хутка, – працягваў ад’ютант. – Каля паўсотні чалавек з усіх чыноў і палат Земскага сабора. Ад Думы – Галіцын, акольнічы Мезенцаў, думны дваранін Васіль Сукін і двое думных дзякоў.

      Афіцэр адклаў скарыстаны аркуш і перахапіў паветра.

      – Ад Служылай курыі – маскоўскія дваране, стольнікі і выбарныя дваране з Смаленска, Ноўгараду, Разані, Яраслаўля, Кастрамы і двух дзесяткаў драбнейшых гарадоў. Стралецкі гарнізон – галава Іван Казлоў і сямёра стральцоў, сталічны пасад – багаты госць Іван Кашурын, кравецкі майстар, злотнік і трое іншых гандлёвых людзей. Ну і Захар Ляпуноў, без Ляпуновых аніяк. Вось, здаецца ўсё, – аддыхаючыся, закончыў ад’ютант.

      – Добра, усіх не ўпомніш, – адмахнуўся гетман. – Важна, што галоўных выправім са сталіцы. Філарэт увесь час свайго сына на цара прапануе, а Васіль Галіцын сябе самога. Збаламуцяць люд і не агледзішся.

      Ад'ютант паківаў галавою і весела паведаміў: – Смех падумаць, яснепане, што б сказаў пан Сапега, пра Яна Пятра мова…Што б сказаў, даведаўшыся, што келар Свята Троіцкага манастыра да караля Жыгімонта едзе. З—за чаго адзін другога ў аблозе трымаў?

      – І не ўгледзіш, як Аўраамій Паліцын пачне празывацца правялебнасцю, – хмыкнуў Жулкеўскі.

      Патрыярх Гермаген, бласлаўляючы паслоў ва Успенскім саборы, настаўляў не паддавацца на каралеўскія абяцанкі, непарушна стаяць за праваслаўе. Філарэт запэўніў, што хутчэй на смерць пойдуць, чым адступяцца ад дамоўленага. Так ці гэтак настойліва кружлялі чуткі пра супраціў нежаданым гасцям. Выспявала, мацнела нязгода з капітулянтамі.

      – Як у іх пойдзе пад Смаленскам? – не то сам сабе не то да ад’ютанта прамовіў Жулкеўскі.– Найяснейшы пан, а тым больш ягонае атачэнне, не ўхваляюць нашай памяркоўнасці. Усё настойваюць на тоне вострым, на руцэ цвёрдай, асабліва ў пытаннях праваслаўя, – гетман нібы цытаваў лісты з каралеўскай канцылярыі.

      – Ваявода Шэін ізноў адкінуў маніфэст з заклікам паддацца. Пан Карніцкі, аршанскі гараднічы пана Андрэя Сапегі, асабіста даставіў ліст смалянам, – прамовіў ад’ютант, адкладаючы чарговае данясенне.

      Вусны гетмана кранула насмешлівая ўхмылка.

      – Кароль таксама не зычыць сабе простай капітуляцыі, – уздыхнуў гетман. – Бляск перамогі штурмам лічыць неад'емнай часткай кампаніі.

      Не толькі з каралеўскіх лістоў даведаўся, што перамогу пад Клушынам і захоп Крамля кароль, не вагаючыся, залічыў да ўласных поспехаў. Надзейныя зычлівыя людзі паведамлялі, што Міласцівы пан усё часцей замест шведскіх мрояў, пачаў узгадваць, што па кудзелі паходзіць ад сына Сонькі Гальшанскай, Казіміра і цвярской Юльяны, а гэта дае поўнае права на крамлёўскі пасад. Можа таму і абарона гетманам жыцця Шуйскіх не падабалася каранаванаму місыянеру. – Пара рыхтаваць у дарогу братоў Шуйскіх. Ім тут нічога добрага не свеціць, – уздыхнуў Жулкеўскі. – Але спачатку разложым войска на зіму.

      – Баяры, яснепане, рвуцца да вас, не даюць спакою. Баяцца