Отсутствует

Ні на небе, ні на зямлі


Скачать книгу

дзеткі, гэта ваш дзядзечка, пачастуйце яго добра.

      Два хлапчукі зноў давай дзядзьку трысцінамі часаць. Білі-білі, Васіль-царэвіч ледзь уцёк.

      А Сінявочка трэці раз пасылае да цара:

      – Ідзіце шукайце трэцяга сына, Івана-царэвіча. Не знойдзеце – усё царства патапчу, папалю.

      Цар яшчэ больш напалохаўся, пасылае па Фёдара-царэвіча і Васіля-царэвіча, загадвае ім знайсці брата, Івана-царэвіча. Тут браты ўпалі бацьку ў ногі і ва ўсім прызналіся: як у соннага Івана-царэвіча ўзялі жывую ваду і маладзільныя яблыкі, а самога скінулі ў прорву.

      Пачуў гэта цар і заліўся слязамі. А тым часам Іван-царэвіч сам ідзе да Сінявочкі, і з ім ідзе галота карчомная. Яны пад нагамі сукны рвуць і ў бакі раскідаюць.

      Падыходзіць ён да белапалатнянага шатра. Выбягаюць два хлапчукі:

      – Мамачка, мамачка, да нас нейкі п’яніца ідзе з галечай карчомнаю.

      А Сінявочка ім:

      – Бярыце яго за белыя рукі, вядзіце ў шацёр. Гэта ваш родны бацька.

      Ён тры гады бязвінна пакутаваў.

      Тут Івана-царэвіча ўзялі за белыя рук, правялі ў шацёр. Сінявочка яго памыла і расчасала, вопратку на ім памяняла і спаць паклала. А галоце карчомнай па чарачцы паднесла, і яны па дамах разышліся.

      На другі дзень Сінявочка і Іван-царэвіч прыехалі ў палац. Тут пачалі гуляць ды весяліцца. Фёдару-царэвічу і Васілю-царэвічу мала было гонару, выгналі іх з двара – начаваць дзе ноч, дзе дзве, а трэцюю і начаваць няма дзе…

      Іван-царэвіч не застаўся тут, а паехаў з Сінявочкаю ў яе дзявочае царства.

      На гэтым і казка ўся.

      Украінскія

      Пакацігарошак

      Жыў-быў адзін чалавек, і меў ён шасцёра сыноў і адну дачку. Пайшлі сыны ў поле араць і загадалі, каб сястра прынесла ім полудзень. Яна кажа:

      – А дзе ж вы будзеце араць? Я ж не ведаю.

      Яны кажуць:

      – Мы правядзём раллю ад хаты ажно да тае нівы, дзе араць будзем, то ты за той баразною і ідзі.

      Паехалі.

      А змей, што жыў за тым полем, у лесе, узяў дый на той раллі скібы назад папераварочваў, а сваю працягнуў да свайго палаца. Сястра як панесла братам полудзень, то пайшла ўздоўж гэтай баразны і датуль ішла, пакуль не зайшла ў двор змеяў. Там яе змей і схапіў.

      Прыходзяць сыны ўвечары дадому дый кажуць маці:

      – Увесь дзень аралі, а вы нам полудзень не прыслалі.

      – Як гэта не прыслала? Аленка ж панесла. Я думала, яна з вамі вернецца. Ці не заблудзілася?

      Браты і кажуць:

      – Трэба ісці шукаць яе.

      Дый пайшлі ўсе шасцёра ўздоўж тае баразны і дайшлі-такі да палаца змеявага, дзе іхняя сястра была. Прыходзяць туды, калі яна там.

      – Браточкі мае любыя, дзе ж я вас падзену, як змей прыляціць? Ён жа вас паесць!

      Тут жа і змей ляціць.

      – А, – кажа, – чалавечым духам пахне! А што, хлопцы, прыйшлі біцца ці мірыцца?

      – Не, – кажуць, – біцца!

      – Хадзем жа на жалезны ток!

      Пайшлі на жалезны ток біцца. Нядоўга і біліся: як ударыў іх змей дык і загнаў у той ток. Узяў іх тады ледзьве жывых і ў глыбокую цямніцу кінуў.

      А