Отсутствует

Ні на небе, ні на зямлі


Скачать книгу

а не бачылі ў які бок паскакаў… Вось і ён даязджае да ростані, дзе ляжыць пліта-камень, і бачыць:

      «Направа паедзеш – сябе ратаваць, каня загубіць.

      Налева паедзеш – каня ратаваць, сябе загубіць. Наперад паедзеш – жанатым быць».

      Думаў, думаў Васіль-царэвіч і паехаў па дарозе, дзе жанатым быць. Даехаў да палаца з залатой страхой. Выбягае да яго прыгожая дзяўчына і просіць яго з’есці хлеба-солі ды легчы адпачываць.

      – Царскі сын, не спяшайся ехаць, а спяшайся рабіць, што табе люба…

      Тут яна яго з сядла зняла, у палац павяла, накарміла, напаіла і спаць паклала.

      Толькі Васіль-царэвіч лёг да сцяны, яна зноў ложак павярнула, і той паляцеў у склеп.

      А там пытаюцца:

      – Хто ляціць?

      – Васіль-царэвіч. А хто сядзіць?

      – Фёдар-царэвіч.

      – Вось, браце, трапілі!

      Ці доўга, ці коратка – трэці раз збірае цар бяседу, кліча князёў ды баяраў:

      – Хто б знайшоўся з ахвотнікаў прывезці маладзільных яблыкаў ды жывой вады гарлач на дванаццаць гарлавін? Я б таму ганцу паўцарства адпісаў.

      Тут зноў большы хаваецца за сярэдняга, а сярэдні за меншага. Ад меншага ж адказу няма.

      Выходзіць Іван-царэвіч ды й кажа:

      – Дай мне, бацюхна, блаславенне, ад буянай галавы да шпаркіх ног, ехаць у трыдзясятае царства – прывезці табе маладзільных яблыкаў і жывой вады, ды пашукаць яшчэ маіх братоў.

      Даў яму цар блаславенне. Пайшоў Іван-царэвіч на стайню – выбраць сабе каня па розуме. На якога ні зірне, той дрыжыць; на якога руку ні пакладзе – той з ног валіцца…

      Не мог выбраць Іван-царэвіч каня па розуме. Ідзе павесіўшы буяную галаву. Насустрач яму бабулька, што на падворку царскім жыве.

      – Дзень добры, дзіцятка, Іван-царэвіч! Чаго ходзіш журботны-засмучаны?

      – Як жа ж мне, бабулька, не журыцца – не магу знайсці каня па розуме.

      – А ты б у мяне папытаў. Добры конь даўно стаіць закаваны ў склепе, на ланцугу жалезным. Зможаш яго ўзяць – будзе табе конь па розуме.

      Прыходзіць Іван-царэвіч да склепа, пхнуў пліту жалезную, звярнулася пліта са склепа. Заскочыў ён да добрага каня, стаў яму конь сваімі пярэднімі нагамі на плечы.

      Стаіць Іван-царэвіч – не зварухнецца. Парваў конь жалезны ланцуг, выскачыў са склепа і Івана-царэвіча выцягнуў. І тут яго Іван-царэвіч зацугляў аброццю няцугленаю, асядлаў сядзельцам няезджаным, паклаў дванаццаць папруг з папругаю – не дзеля прыгажосці, дзеля славы маладзецкай.

      Выправіўся Іван-царэвіч у дарогу. Бачылі, што ён сядаў, а не бачылі, у які бок паскакаў… Даехаў ён да ростані і падумаў:

      «Направа ехаць – каня загубіць, куды мне без каня? Наперад ехаць – жанатым быць – не дзеля таго я ў шлях выправіўся. Налева ехаць – каня выратаваць – гэтая дарога самая лепшая для мяне».

      І збочыў Іван на тую дарогу, дзе каня выратаваць – сябе загубіць. Ехаў ён ці доўга, ці каротка, ці нізка, ці высока, па зялёных паплавах, па каменных гарах, ехаў дзень да вечара – да сонейка захаду, – і прыехаў да нейкай хаткі.

      Стаіць хатка на курынай ножцы, з адным акенцам.

      – Хатка,