Отсутствует

Ні на небе, ні на зямлі


Скачать книгу

гудзе тая булава! Пабудзіў яго бацька, ён усхапіўся, падставіў палец, булава як ударылася аб яго, дык і разламалася папалам. Ён і кажа:

      – Ну, з гэтаю булавою нельга ісці шукаць братоў і сястру, – трэба выкаваць другую.

      Панёс яе зноў да каваля.

      – На, – кажа, – перакуй, каб была па мне! Выкаваў каваль яшчэ большую. Пакацігарошак і тую шпурнуў угору дый лёг зноў на дванаццаць дзён. На трынаццаты дзень ляціць тая булава назад, гудзе – ажно зямля дрыжыць. Пабудзілі Пакацігарошка, ён усхапіўся, падставіў палец, булава як ударылася аб яго – толькі крышку сагнулася.

      – Ну, з гэтаю булавою можна шукаць братоў і сястру. Пячыце, мама, боханы ды сушыце сухары, – пайду.

      Узяў тую булаву, у торбу – боханаў і сухароў, развітаўся і пайшоў.

      Пайшоў уздоўж баразны, тае даўнейшай, якую яшчэ трошкі знаць было, дый зайшоў у лес. Ідзе тым лесам, ідзе ды ідзе. Нарэшце прыходзіць у вялікі двор. Уваходзіць у двор, тады – у вялікі будынак, а змея няма, адна сястра Аленка дома.

      – Дзень добры, дзяўчына!

      – Дзень добры, хлопча! Чаго ты сюды зайшоў: прыляціць змей, то ён цябе з’есць!

      – Можа, аднак, і не з’есць! А ты хто такая?

      – Я была адна дачка ў бацькі і маці, ды мяне змей украў, а шасцёра братоў пайшлі вызваляць дый загінулі.

      – Дзе ж яны? – пытаецца Пакацігарошак.

      – Укінуў змей у цямніцу, дый не ведаю, ці яшчэ жывыя, ці, можа, і косці ўжо струхнелі.

      – Пачакай, можа, я цябе вызвалю, – кажа Пакацігарошак.

      – Дзе табе вызваліць! Шасцёра не вызвалілі, а ты ж адзін!

      – Нічога, паглядзім! – кажа Пакацігарошак.

      Дый сеў на падаконніку, чакае. Аж тут і змей ляціць. Прыляцеў ды кажа:

      – Гэ, чалавечым духам пахне!

      – Дзіва што пахне, – кажа Пакацігарошак, – калі я прыйшоў.

      – Ага, хлопец, а што табе тут трэба? Біцца ці мірыцца?

      – Нашто ўжо там мірыцца, біцца, – кажа Пакацігарошак.

      – Хадзем жа на жалезны ток!

      – Хадзем!

      Прыйшлі. Змей і кажа:

      – Бі першы!

      – Не, – кажа Пакацігарошак, – бі ты спачатку!

      Змей як ударыў яго, дык па костачкі і загнаў у жалезны ток. Вырваў ногі Пакацігарошак, як махнуў булавою, як ударыў змея, – загнаў яго ў жалезны ток па калені. Вырваўся змей, ударыў Пакацігарошка – і таго па калені загнаў. Ударыў Пакацігарошак другі раз, па пояс загнаў змея ў жалезны ток, ударыў трэці раз – зусім забіў.

      Пайшоў тады ў цямніцы глыбокія, адамкнуў сваіх братоў, а яны ледзьве жывыя.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

/9j/4QAYRXhpZgAASUkqAAgAAAAAAAAAAAAAAP/sABFEdWNreQABAAQAAAA8AAD/7gAOQWRvYmUAZMAAAAAB/9sAhAAGBAQEBQQGBQUGCQYFBgkLCAYGCAsMCgoLCgoMEAwMDAwMDBAMDg8QDw4MExMUFBMTHBsbGxwfHx8fHx8fHx8fAQcHBw0MDRgQEBgaFREVGh8fHx8fHx