Отсутствует

Ні на небе, ні на зямлі


Скачать книгу

з ямы адказваюць:

      – Фёдар-царэвіч ды Васіль-царэвіч.

      Ён іх з ямы выцягнуў – яны з твару чорныя, зямлёй ужо пачалі абрастаць. Іван-царэвіч памыў братоў жывой вадою – зрабіліся зноў ранейшымі.

      Селі яны на коней і паехалі… Ці доўга, ці коратка, даехалі да ростані. Іван-царэвіч і кажа братам:

      – Папільнуйце майго каня, а я адпачну.

      Лёг ён на шаўковую траву і заснуў моцным сном.

      А Фёдар-царэвіч і кажа Васілю-царэвічу:

      – Вернемся мы без жывой вады, без маладзільных яблыкаў – будзе нам мала гонару, пашле нас бацька гусей пасвіць.

      Васіль-царэвіч адказвае:

      – Давай Івана-царэвіча ў прорву скінем, а гэтыя рэчы возьмем ды бацьку ў рукі аддамо.

      Вось яны ў яго з-за пазухі выцягнулі маладзільныя яблыкі і гарлач з жывой вадой, а яго ўзялі ды кінулі ў прорву. Іван-царэвіч ляцеў туды тры дні і тры ночы.

      Упаў Іван-царэвіч на самае ўзмор’е. Ачуняў і бачыць – толькі неба і вада, і пад старым дубам каля мора птушаняты пішчаць – б’е іх непагадзь.

      Іван-царэвіч зняў з сябе кафтан і птушанят накрыў, а сам схаваўся пад дуб.

      Супакоілася непагадзь, ляціць вялікая птушка Нагай.

      Прыляцела, пад дуб села і пытаецца ў птушанят:

      – Дзіцяткі мае мілыя, ці не забіла вас непагадзь?

      – Не крычы, маці, нас выратаваў рускі чалавек, сваім кафтанам накрыў.

      Птушка Нагай пытаецца ў Івана-царэвіча:

      – Як ты сюды трапіў, мілы чалавек?

      – Мяне родныя браты ў прорву кінулі за маладзільныя яблыкі ды жывую ваду.

      – Ты маіх дзяцей выратаваў, прасі ў мяне, што жадаеш: золата, срэбра, камяні каштоўныя.

      – Нічога, Нагай-птушка, мне не трэба: ні золата, ні срэбра, ні камяні каштоўныя. А ці нельга мне трапіць у родную старонку?

      Нагай-птушка яму адказвае:

      – Знайдзі мне дзве кадкі – пудоў па дванаццаць – мяса.

      Вось Іван-царэвіч настраляў на ўзмор’і гусей, лебедзяў, у дзве кадкі паклаў, паставіў адну кадку Нагай-птушцы на правае плячо, а другую кадку – на левае, сам сеў ёй на спіну. Пачаў птушку Нагай карміць, яна ўзнялася і ляціць у вышыню.

      Яна ляціць, а ён ёй падае ды падае… Ці доўга, ці коратка так ляцелі, скарміў Іван-царэвіч абедзве кадкі. А птушка Нагай зноў паварочваецца. Ён узяў нож, адрэзаў у сябе кавалак з нагі і Нагай-птушцы даў. Тая ляціць, ляціць і зноў паварочваецца. Ён з другой нагі адрэзаў мяса і даў. Вось ужо недалёка ляцець засталося. Нагай-птушка зноў паварочваецца. Ён з грудзей у сябе мяса адрэзаў і ёй аддаў.

      Тут Нагай-птушка данесла Івана-царэвіча да роднай старонкі.

      – Добра ты карміў мяне ўсю дарогу, але нічога смачнейшага за апошні кавалак зроду не каштавала.

      Іван-царэвіч ёй і паказвае раны. Нагай-птушка адрыгнула, тры кавалкі выпалі:

      – Прыкладзі на месца.

      Іван-царэвіч прыклаў – мяса й прырасло да касцей.

      – Цяпер злазь з мяне, Іван-царэвіч, я дамоў палячу.

      Узнялася Нагай-птушка ў вышыню, а Іван-царэвіч пакрочыў па дарозе да роднай старонкі.

      Прыйшоў