Отсутствует

Ні на небе, ні на зямлі


Скачать книгу

нам тут не ноч начаваць, а галаву страціць!

      Узлаваўся конь яшчэ болей і пераскочыў цераз сцяну, ды зачапіў яе падковаю – на сцяне струны заспявалі і званы зазванілі.

      Дзяўчына Сінявочка прачнулася ды заўважыла крадзеж:

      – Прачынайцеся, у нас крадзеж вялікі!

      Загадала яна асядлаць свайго магутнага каня і кінулася з дванаццацю паленіцамі наўздагон за Іванам-царэвічам.

      Падганяе Іван-царэвіч як мага каня, а дзяўчына Сінявочка скача за ім. Даязджае ён да старэйшай Бабы Ягі, а тая ўжо каня вывела, падрыхтавала. Ён – са свайго каня ды на гэтага і зноў паімчаў… Іван-царэвіч за дзверы, а дзяўчына Сінявочка – у дзверы і пытаецца ў Бабы Ягі:

      – Бабуля, ці звер тут не прабягаў?

      – Не, дзіцятка.

      – Бабуля, ці малойца тут не праязджаў?

      – Не, дзіцятка. А ты з дарогі з’еш малачка.

      – З’ела б я, бабуля, ды доўга карову даіць.

      – Што ты, дзіцятка, я хуценька…

      Пайшла Баба Яга карову даіць – доіць, не спяшаецца. З’ела дзяўчына Сінявочка малачка ды зноў пагналася за Іванам-царэвічам.

      Даязджае Іван-царэвіч да сярэдняй Бабы Ягі, каня памяняў і далей паскакаў. Ён за дзверы, а дзяўчына Сінявочка – у дзверы:

      – Бабуля, ці не праскокваў звер, не праязджаў добры малойца.

      – Не, дзіцятка. А ты б з дарогі з’ела блінцоў.

      – Дык ты доўга пячы будзеш.

      – Што ты, дзіцятка, я хуценька…

      Напякла Баба Яга блінцоў – пячэ, не спяшаецца. Дзяўчына Сінявочка з’ела і зноў пагналася за Іванам-царэвічам.

      Ён даязджае да малодшай Бабы Ягі, злез з каня, сеў на свайго каня магутнага і зноў паскакаў. Ён за дзверы, дзяўчына Сінявочка – у дзверы і пытаецца ў Бабы Ягі, ці не праязджаў добры малойца.

      – Не, дзіцятка. А ты б з дарогі ў лазні папарылася.

      – Дык ты доўга паліць будзеш.

      – Што ты, дзіцятка, я хуценька…

      Выпаліла Баба Яга ў лазні, усё падрыхтавала. Дзяўчына Сінявочка папарылася, памылася і зноў паскакала наўздагон. Конь яе з горкі на горку пераскоквае, рэкі, азёры хвастом замятае. Вось-вось Івана-царэвіча нагоніць.

      Той бачыць за сабою пагоню: дванаццаць волатак з трынаццатай – дзяўчынай Сінявочкай – збіраюцца яго схапіць, з плячэй галаву зняць. Спыніў ён каня, дзяўчына Сінявочка наскоквае і крычыць яму:

      – Што ж ты, злодзей, без дазволу з майго калодзежа піў ды калодзеж не закрыў!

      А ён ёй:

      – Чакай, давай раз’едземся на тры скачкі коневых, давай сілу спрабаваць.

      Тут Іван-царэвіч і дзяўчына Сінявочка раз’ехаліся на тры скачкі коневых, бралі паліцы баявыя, дзіды даўгамерныя, шабелькі вострыя. І з’язджаліся тры разы, паліцы зламалі, дзіды-шаблі вышчарбілі – не маглі адзін адно з каня зваліць.

      Не было чаго на добрых канях раз’язджацца, саскочылі яны з коней і счапіліся аберуч.

      Дужаліся з раніцы да вечара – да сонейка захаду. У Івана-царэвіча шпаркая ножка падвярнулася, упаў ён на сырую зямлю. Дзяўчына Сінявочка стала каленкам на