акно. але атлусцелыя кабеты за спінай адразу ўсчалі лямант. канстанцыя паранейшаму была вялая. яна схіліла голаў валовічу на плячо. ён вырашыў, што дзяўчына заснула. быццам і не было ранейшых усплёскаў істэрычнай зласлівасці. нават спробы забіць яго.
але жанчынам мы даруем амаль усё, – меркаваў валовіч. – яны маюць усё большы ўплыў у старым свеце. жывуць нашмат дольш за нас. выхоўваюць дзяцей так, як ім хочацца. іх усёдазволенасць разбурыла не адну дзяржаву.
валовіч, урэшце, прымусіў сябе адчуваць душэўную раўнавагу. і нават спакой. такое ў яго аказалася заданне. нічога дзіўнага. праз некалькі гадзін ён вернецца дадому. толькі здасць канстанцыю яе айчыму. і атрымае грошы. што дазволіць яму нейкі час знаходзіцца на плаву жыцця. магчыма, ён знойдзе сабе якую працу. потым. а можа і ў хуткім часе. як, урэшце, пашанцуе.
у вагон зайшлі кантралёры. у летняй форме чыгуначнікаў. і пачалі правяраць білеты. валовіч паказаў ім свае. іх прабілі кампосцерам. кантралёры пайшлі далей. і спыніліся перад купкай жаўтаскурых жанчын. у адказ на тое, каб прад’явіць квіткі, тыя запелі па-свойму. песня была доўгая. кантралёры чакалі. у іх быў дурнаваты выгляд. урэшце, яны пайшлі. так і не даўшы жанчынам рады. але тут жа накінуліся на хлопца. безбілетніка. хутчэй за ўсё – студэнта, – меркаваў валовіч. пачалі выпісваць яму штраф. вакол ажывіліся. прагна сачылі.
канстанцыя па-ранейшаму драмала. праўда, калі ён у чарговы раз кінуў на яе вокам, то злавіў на сабе яе імгненны позірк. але вырашыў, што памыляецца. бо вочы ў яе былі зноў заплюшчаныя. а на твары – спакой. тым не менш, выцягнуў з кішэні лёску. і накінуў адну пятлю на кісць рукі дзяўчыны. вельмі асцярожна. а другую – сабе.
у праходах пачалі бегаць мурзатыя і нахабныя дзеці.
– грошай, дай! – крычалі яны то аднаму, то другому пасажыру. і некаторыя давалі. дробныя паперкі. потым у вагон уціснуліся двое маладых і мажных мужчын з дурнаватымі тварамі. у аднаго ў руках была гармонь. другі трымаў у руцэ невялікі бубен са званочкамі. а ў другой руцэ – фанерную скрыню са шчылінай пасярэдзіне. туды, як здагадаўся валовіч, пэўна, павінны былі кідаць грошы. Яны зайгралі на гармоні. і пачалі адбіваць рытм на бубне. а потым заспявалі па-расейску. слоў валовіч не падзяляў. бо яны адскоквалі ад свядомасці. і раствараліся ў пустаце.
– тирлитирлитирлили
тюрлирлениайлюли…
і, не спяшаючыся, рушылі па праходзе. падсоўваючы пасажырам скрыню са шчылінай. зрэдку ім туды таксама кідалі дробныя паперкі. яны параўняліся з месцам, дзе сядзелі валовіч і яго падапечная. і раптам дзяўчына на прозвішча канстанцыя віж абудзілася. і ўхапіла аднаго з музыкаў. за рукаў кашулі. той з гатоўнасцю спыніўся. нават пакінуў трэсці бубнам.
– можа, грошай пазычыш? беднай жанчыне? —
спытала яна. даволі ласкава.
таўсматы музыка сумеўся. навокал адразу сцішыліся і пачалі прыслухоўвацца.
– ты такі тупы? – зноў пацікавілася дзяўчына. і засунула руку ў скрыню.
– інвалідзік?