Артур Конан Дойл

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)


Скачать книгу

шкада прапускаць гульню ў робер-брыдж. Гэта мая першая субота без брыджу за дваццаць сем гадоў.

      – Мяркую, вы разумееце, што вашая стаўка ў сённяшняй гульні нашмат вышэйшая за ўсе ранейшыя і што гульня больш захапляльная. Вы, містэр Мэрыўэзэр, згуляеце на трыццаць тысяч фунтаў, а вы, містэр Джонс, – на чалавека, да якога хочаце дабрацца.

      – Джон Клэй, забойца, злодзей, махляр і фальшываманетчык. Гэта малады чалавек, містэр Мэрыўэзэр, але ў сваёй прафесіі ён пераўзышоў усіх. Сярод крымінальнікаў Лондана менавіта на яго я больш за ўсё хачу надзець кайданкі. Ён адметны чалавек, гэты маладзён Клэй. Яго дзед – герцаг, а сам ён вучыўся ў Ітане і Оксфардзе. Яго розум такі ж вёрткі, як і пальцы, і нягледзячы на тое, што яго след сустракаецца нам тут і там, мы ніяк не можам знайсці яго самога. Вось ён абкрадае багаты дом у Шатландыі, а на наступным тыдні ўжо збірае грошы на будаўніцтва дзіцячага дома ў Корнуале. Я іду па ягоным следзе ўжо некалькі гадоў, але так і не пабачыў яго на свае вочы.

      – Спадзяюся, сёння мне выпадзе магчымасць вас прадставіць. Раз ці два я таксама сутыкаўся з тым, што ўчыніў Джон Клэй, і пагаджуся, што ў сваёй прафесіі яму няма роўных. Між тым цяпер палова на адзінаццатую, час выходзіць. Прапаную вам двум сесці ў першы экіпаж, а мы з Ўотсанам паедзем следам у другім.

      Падчас доўгай паездкі Шэрлак Холмс быў не асабліва гаваркі і, адкінуўшыся на спінку сядзення, вуркатаў мелодыі, пачутыя ўвечары. Колы кэба грукаталі па бясконцым лабірынце асветленых газавымі ліхтарамі вуліц, пакуль мы не прыбылі на Фарынгтан-стрыт.

      – Адсюль ужо недалёка, – сказаў мой сябар. – Гэты Мэрыўэзэр – дырэктар банка, ён асабіста зацікаўлены ў справе. Я падумаў, што добра будзе задзейнічаць і Джонса. Ён хлопец неблагі і, хоць у сваёй прафесіі абсалютны ідыёт, мае станоўчыя рысы. Ён бясстрашны, як бульдог, і ўчэпісты, як амар, калі ўжо нехта трапіцца яму ў клюшні. Дарэчы, мы прыехалі, вунь яны нас чакаюць.

      Мы апынуліся на той самай люднай вуліцы, дзе былі раніцай. Адпусціўшы экіпажы, мы скіраваліся за містэрам Мэрыўэзэрам, які правёў нас праз вузкі праход і бакавыя дзверы, якія ён адчыніў. За імі быў кароткі калідор, які заканчваўся таўшчэзнай жалезнай брамай. Яе нам таксама адчынілі, і мы спусціліся па каменных прыступках пакручастай лесвіцы да другой вялізнай брамы. Містэр Мэрыўэзэр спыніўся, каб запаліць ліхтар, а потым павёў нас праз цёмны праход, дзе пахла зямлёй, і нарэшце, ужо пасля трэціх дзвярэй, мы ўвайшлі ў нейкае шырокае сховішча ці склеп з мноствам вялікіх скрыняў, пастаўленых адна на адну.

      – Зверху да вас няпроста прабрацца, – заўважыў Холмс, прыўзняўшы ліхтар, каб агледзецца.

      – Знізу таксама, – адказаў містэр Мэрыўэзэр і пагрукаў кіем па падлозе, выкладзенай плітамі. – Хм, што такое? Падобна, там паражня! – здзіўлена выгукнуў ён.

      – Калі ласка, трошкі цішэй! – сярдзіта шыкнуў Холмс. – Вы толькі што рызыкавалі поспехам усёй нашай аперацыі. – Магу я папрасіць вас ласкава сесці вось на гэтыя скрыні і больш не ўмешвацца?

      Паважны