Васіль Герасімчык

Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда


Скачать книгу

разумела, таму не дзіўна, што 2 студзеня 1845 года з’явіўся загад аб пераводзе павятовай гімназіі ў горад Шаўлі Ковенскай губерні. Але рэвалюцыйная сітуацыя 1846–1848 гадоў адклала гэты крок да 1 верасня 1851 года, калі гімназія была ператворана ў пяцікласнае павятовае вучылішча. Таму навучэнцы старэйшых класаў вымушаны былі шукаць працягу навучання ў іншых месцах. Так здарылася і ў выпадку Віктара Каліноўскага, які пакінуў у Свіслачы свайго брата Канстанціна і перайшоў у Гродзенскую губернскую гімназію. Тут ён вучыўся ў сёмым класе з 16 жніўня 1851 года па 20 чэрвеня 1852 года і нарэшце 23 чэрвеня атрымаў атэстат.[102] Гэты дакумент дае нам уяўленне пра прадметы, па якіх атрымлівалі веды браты Каліноўскія: расійская, лацінская, нямецкая і французская мовы, руская славеснасць, Закон Божы і Свяшчэнная гісторыя, а таксама геаграфія, фізіка, чарчэнне і маляванне.

      Па ўсіх прадметах Віктар Каліноўскі меў адзнаку “добра”,[103] і таму пакінуў гімназію з правамі і перавагамі, якія даюцца вучням, што скончылі поўны гімназічны курс, але без праў на чын ХIV класа.

      Канстанцін Каліноўскі ў выніку змены статусу ўстановы адукацыі ў Свіслачы скончыў у 1852 годзе пяцікласнае павятовае вучылішча, узровень якога значна саступаў сямікласнай гімназіі. Для паступлення ва ўніверсітэт неабходна была дадатковая падрыхтоўка.

      А былую Свіслацкую гімназію чакаў лёс прагімназіі, зачыненай у 1864 годзе за ўдзел яе навучэнцаў у паўстанні. З 1875 года тут размяшчалася семінарыя, дзе рыхтавалі настаўнікаў для царскіх пачатковых школ – народных вучылішчаў.[104] Са сцен гэтай, здавалася б, прасякнутай манархічным духам установы выйшлі дзясяткі актыўных беларускіх дзеячаў міжваеннай пары: Іосіф Баліцкі, Аляксандр Грыкоўскі, Мікола Дзямідаў, які лічыў сябе сваяком Канстанціна Каліноўскага, Стафан Жабінскі, Макар Касцевіч (Макар Краўцоў), Аляксандр Коўш і многія іншыя. У час Першай сусветнай вайны тут распачала дзейнасць беларуская настаўніцкая семінарыя, замененая ў 1923 годзе на польскую, якая ў 1935 годзе была названа ў гонар Рамуальда Траўгута.

      У час Вялікай Айчыннай вайны галоўны буднак гімназіі быў пашкоджаны і разабраны на цэглу. На яго месцы з’явілася раённая бальніца, якой належыць захаваны правы флігель некалі вядомай навучальнай установы.

      Фарміраванне светапогляду Канстанціна Каліноўскага ў час навучання ў Свіслацкай гімназіі

      Мяжа 1840–1850-х гадоў у свеце з’яўлялася перыядам, калі пульс гісторыі моцна паскорыўся. Прамысловы пераварот з яго станкамі і паравымі машынамі на прадпрыемствах, новымі галінамі прамысловасці; навуковыя вынаходніцтвы, кшталту фатаграфіі, тэлеграфа або чыгункі, якія перасталі быць здабыткам эліты і знаходзілі адлюстраванне ў жыцці вялізнай колькасці людзей.

      Гады навучання Канстанціна Каліноўскага ў Свіслацкай гімназіі сваім пачаткам супалі з агульнаеўрапейскай “Вясной народаў”, а завяршыліся на фоне Крымскай вайны.

      У Еўропе адбываліся неймаверныя сацыяльныя